Марыя Андрэеўна Жыдовіч
Марыя Андрэеўна Жыдовіч (19 кастрычніка 1906, Дукора — 12 лістапада 1977) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1958), прафесар (1960), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971).
Марыя Андрэеўна Жыдовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лістапада 1977 (71 год) |
Род дзейнасці | вучоная, мовазнаўца |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1958) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Мінскі педагагічны тэхнікум (1930). Працавала педагогам ў Бярозаўскай сярэдняй школе Хоцімскага раёна. У 1934 годзе паступіла на філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, затым скончыла аспірантуру Уральскага ўніверсітэта. У 1943 годзе прызначана выкладчыкам беларускай мовы БДУ, які працаваў на станцыі Сходня пад Масквой. З 1944 года дацэнт кафедры беларускай мовы БДУ, у 1951—1953 гадах — дэкан філалагічнага факультэта БДУ.
Дзейнасць
правіцьУ 1957 годзе выдала падручнік «Курс сучаснай беларускай мовы: Марфалогія». У 1958 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Іменнае скланенне ў беларускай мове: Назоўнік. Ч. 1. Адзіночны лік». Даследавала гаворкі Цэнтральнай Беларусі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998. — С. 463.
- Прыгодзіч М. Р. Яна была першай // Беларускае слова на скрыжалях гісторыі: матэр. навук. чытанняў, прысвеч. 100-годдзю з дня нарадж. праф. М. А. Жыдовіч (Мінск, 19.10.2006). — Мінск, 2007. — С. 3-6.