Марыя Ганна Дэнгаф
Марыя Ганна (Марыяна) з Бялінскіх Дэнгаф Любамірская (каля 1685 — 1730) — фаварытка караля польскага, вялікага князя літоўскага і курфюрста саксонскага Аўгуста ІІ Моцнага. Са шляхецкага роду Бялінскіх герба «Юноша» .
Марыя Ганна Дэнгаф | |
---|---|
| |
Нараджэнне | каля 1685 ці 1688 |
Смерць |
20 красавіка 1730 |
Месца пахавання | |
Род | Бялінскія герба «Юноша»[d] і Дэнгафы |
Бацька | Казімір Людвік Бялінскі |
Муж | Багуслаў Эрнэст Дэнгаф і Ежы Ігнацы Любамірскі[d] |
Дзеці | Тэадор Геранім Любамірскі[d] |
![]() |
Біяграфія правіць
Яе бацькам быў Казімір Людвік Бялінскі, маршалак вялікі каронны, у двары якога Отвацку Вялікім часта бываў Аўгуст Моцны, які стаў каханкам Марыі Ганны. Неўзабаве аднак была выдадзена за Багуслава Эрнэста Дэнгафа. Дзякуючы сваім сувязям у Ватыкане атрымала дазвол на развод з Дэнгафам і разам з каралём выехала ў Дрэздэн.
Уплывала на палітыку Аўгуста ІІ. З ёй блізка супрацоўнічаў францускі пасол Жан Віктор П’ер Жазеф Безэнваль . Пераканала караля да заключэння альянсу з Францыяй у 1714 годзе. У другі раз выйшла замуж за Ежы Ігнацыя Любамірскага .
Пасля нараджэння апошняга дзіцяці ў яе развілася цяжкая форма радзільнай гарачкі , ад чаго яна і памерла. Была пахавана ў Рэфармацкай царкве ў Жэшаве[1].
Дзеці правіць
- Катажына Дэнгаф
- Соф’я Дэнгаф
- Тэадор Геранім Любамірскі
- Марыя Ганна Любамірская
- Казімір Любамірскі
- Ян Любамірскі
Зноскі
- ↑ Bożena Popiołek: Kobiecy świat w czasach Augusta II. Studia nad mentalnością kobiet z kręgów szlacheckich. Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Pedagogicznej, 2003, s. 122—123. ISBN 83-7271-188-7
Спасылкі правіць
- LUBOMIRSKA Marianna (ok. 1685—1730) metresa Augusta II (t. 17 s. 632)
- Historia Dyplomacji Polskiej, tom II 1572—1795 pod red. Zbigniewa Wójcika, PWN Warszawa 1982, s. 433—434.