Марыя Паўлаўна Бабіна
Марыя Паўлаўна Бабіна (нар. 17 кастрычніка 1959, г. Тураў, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (2003), прафесар (2011).
Марыя Паўлаўна Бабіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | ветэрынарыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук (2003) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[d] (2002) Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[d] (2004) Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[d] (2007) Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[d] (2011) |
Біяграфія
правіцьСкончыла Віцебскі ветэрынарны інстытут (1982).
Працавала ў калгасе «За власть Советов» Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці (1982—1985, галоўны ветэрынарны ўрач), Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (з 1986 — лабарант лабараторыі хвароб маладняку апорнага пункта Маскоўскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны пры Віцебскім ветэрынарным інстытуце, з 1989 — факультэт ветэрынарнай медыцыны, кафедра ўнутраных незаразных хвароб і фармакалогіі, лабарант, навуковы супрацоўнік НДЛ, асістэнт, дацэнт, прафесар кафедры, з 2005 — кафедра ветэрынарна-санітарнай экспертызы, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: выяўленне заканамернасцей фарміравання імуннага статусу ў жывёл; развіццё механізмаў імунапаталогіі; уплыў імунакарэктараў, прабіётыкаў на імунагенез; абмен рэчываў і якасць жывёлагадоўчай прадукцыі.
Узнагароды
правіцьГанаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2002, 2004, 2007, 2011)[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Иммунная реактивность цыплят-бройлеров в онтогенезе и ее коррекция микробными препаратами / М. П. Бабина. — Витебск, 2002.
Спасылкі
правіць- Бабіна Марыя Паўлаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»