Марыя Пейчынавіч-Бурыч

харвацкі палітык, генеральны сакратар Савета Еўропы

Мары́я Пейчы́навіч-Бу́рыч (харв.: Marija Pejčinović Burić; нар. 9 красавіка 1963, Мостар[2], Боснія і Герцагавіна) — харвацкі палітык, эканаміст, колішні дэпутат парламента, член кансерватыўнай партыі ХДС. Віцэ-прэм’ер у правацэнтрысцкім урадзе Андрая Пленкавіча, дзе з 19 чэрвеня 2017 да 19 ліпеня 2019 года была міністрам замежных і еўрапейскіх спраў. Генеральны сакратар Савета Еўропы з 18 верасня 2019 года.

Марыя Пейчынавіч-Бурыч
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
14 красавіка 2008 — 23 студзеня 2012
генеральны сакратар Савета Еўропы[d]
з 18 верасня 2019
Папярэднік Турб’ёрн Ягланд
намеснік прэм’ер-міністра Харватыі[d]
19 чэрвеня 2017 — 19 ліпеня 2019
Папярэднік Давар Іва Штыр[d]
Пераемнік Давар Божынавіч[d]
міністр замежных і еўрапейскіх спраў Харватыі[d]
19 чэрвеня 2017 — 19 ліпеня 2019
Папярэднік Давар Іва Штыр[d]
Пераемнік Гордан Грліч-Радман[d]
старшыня Камітэта міністраў Савета Еўропы[d]
18 мая 2018 — 21 лістапада 2018
Папярэднік Андэрс Самуэльсен[d]
Пераемнік Ціма Сойні[d]
Нараджэнне 9 красавіка 1963(1963-04-09)[1] (61 год)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень магістр прыродазнаўчых навук[d] і бакалаўр мастацтваў[d]
Дзейнасць палітык, магістр эканомікі
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1980—1985 гадах вучылася на эканамічным факультэце Заграбскага ўніверсітэта. У 1994 годзе атрымала ступень магістра ў Еўрапейскім калегіуме[3].

Спачатку працавала на айчынных знешнегандлёвых прадпрыемствах, пазней займала кіруючыя пасады ў харвацкіх арганізацыях, якія займаюцца пытаннямі еўрапейскай інтэграцыі. У 1997—2000 гадах была дырэктарам у фармацэўтычнай кампаніі «Pliva». У 2000 годзе стала памочнікам міністра па справах еўрапейскай інтэграцыі. У 2004—2005 гг. была дзяржаўным сакратаром у ведамстве па еўрапейскай інтэграцыі, а затым да 2008 г. — у Міністэрстве замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі. Адначасова ўваходзіла ў склад груп, якія вялі перамовы аб умовах уступлення Харватыі ў Еўрасаюз[3].

Уступіўшы ў Харвацкі дэмакратычны саюз, па спісе гэтай партыі з 2008 па 2011 год была дэпутатам харвацкага парламента[2]. У 2012—2013 гадах чытала лекцыі на тэму Лісабонскага пагаднення на семінарах Дзяржаўнай школы дзяржаўнага кіравання Харватыі. Некалькі гадоў займалася кансалтынгавай і выкладчыцкай дзейнасцю. У прыватнасці, была прыватным кансультантам па пытаннях праектаў ЕС, Праграмы развіцця ААН і ўзаемнага фінансавання такіх праектаў у краінах-кандыдатах і патэнцыйных кандыдатах на ўступленне ў ЕС, а таксама ў дзяржавах-суседках Еўарпейскага Саюза. Таксама давала кансультацыі па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі ўраду Сербіі. У 2016 годзе вярнулася на дзяржаўную службу, заняўшы пасаду дзяржсакратара ў Міністерстве замежных і еўрапейскіх спраў[3].

Калі Давар Іва Штыр падаў у адстаўку, Андрай Пленкавіч прызначыў яе міністрам замежных і еўрапейскіх спраў. 19 чэрвеня 2017 года Марыя Пейчынавіч-Бурыч уступіла на пасаду намесніка прэм’ер-міністра і міністра замежных і еўрапейскіх спраў ва ўрадзе Андрая Пленкавіча[4].

Актыўна валодае англійскай, французскай і іспанскай мовамі і пасіўна — нямецкай[5].

23 жніўня 2021 года прадстаўляла Савет Еўропы на Крымскай платформе.

Зноскі

  1. Marija Pejčinović Burić // https://pantheon.world/profile/person/Marija_Pejčinović_Burić
  2. а б Кароткая біяграфічная даведка на сайце харвацкага парламента (харв.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2018. Праверана 11 мая 2013.
  3. а б в Marija Pejčinović Burić: Deputy Prime Minister and Minister of Foreign and European Affairs (англ.). mvep.hr. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2017. Праверана 23 чэрвеня 2017.
  4. Marija Pejčinović Burić Confirmed as Foreign Minister (англ.)(недаступная спасылка). total-croatia-news.com (19 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2021. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  5. Mvep.hr — афіцыйны сайт Міністэрства замежных спраў Харватыі. (харв.)

Спасылкі правіць