Марыя Пятроўна Жыгалава
Марыя Пятроўна Жыгалава (нар. 10 лютага 1951, в. Збураж, Маларыцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі літаратуразнавец, педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання і выхавання (руская літаратура). Доктар педагагічных навук (Расія, 2006), дацэнт (спецыяльнасць «Літаратуразнаўства», 1998). Акадэмік Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук (Расія, 2008; член-карэспандэнт з 2002).
Марыя Пятроўна Жыгалава | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лютага 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук (2006) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1973), Універсітэт марксізму-ленінізму Брэсцкага абкама КПБ (спецыяльнасць «Сацыялогія», 1984), Інстытут нацыянальных праблем адукацыі (саіскальніцтва, 1994), Інстытут агульнай і сярэдняй адукацыі РАА (саіскальніцтва, 2005).
Працавала ў сярэдняй школе Маларыцкага раёна (1967—1992), Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна (з 1993, у 1993—2012 — дацэнт, в. а. загадчыка кафедры, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі літаратуры, у 2012—2014 — дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, з 2014 — дацэнт кафедры педагогікі).
Навуковыя інтарэсы: дыдактычная філалогія, гуманітарная адукацыя ў кантэксце дыялогу расійскай, айчыннай і еўрапейскай адукацыі; развіццё літаратур і культур у мультыкультурнай адукацыйнай прасторы; мастацкі твор як міжкультурны ўніверсум; супастаўляльнае вывучэнне і выкладанне славянскай літаратуры ў кантэксце дыялогу культур і цывілізацый.
Узнагароды
правіцьЗванне «Заслужаны настаўнік БССР» (1986), ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1987), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2011), Падзячнае пісьмо Расійскай акадэміі адукацыі (2010), прэмія імя Уладзіміра Калесніка БрДУ (2011), медаль Польшчы «Mickiewicz — Puszkin» (2015) і інш.
Бібліяграфія
правіць- Типология анализа произведений русской литературы в школах Республики Беларусь (10—11 классы) : диссертация … доктора педагогических наук : 13.00.02 : защищена 06.10.2005 : утверждена 17.02.2006 / Жигалова Мария Петровна. — Москва, 2005.
- Интерпретация и анализ в литературе: теория и практика : монография / М. П. Жигалова. — Брест, 2011.
- Вытокі фарміравання патрыятызму і духоўнасці ў школьнікаў (з вопыту работы піянерскай дружыны «Арыенцір» Мельніцкай базавай школы Маларыцкага раёна / В. М. Жыгалаў, М. П. Жыгалава // Праблемы выхавання. — 2008. — № 4. — С. 33—38.
- Маральна-філасофскія каштоўнасці жыцця ў сучаснай беларускай літаратуры (на прыкладзе вывучэння твораў Г. Марчука і Н. Мацяш, 11-ты клас) / М. П. Жыгалава // Беларуская мова і літаратура. — 2015. — № 10. — С. 3—11.
- Gdzie bije źrόdło… : pieśni ludowe pogranicza Polski i Białorusi / redakcja: Feliks Czyżewski, Agnieszka Dudek-Szumigaj, Marija Żygalova; transkrypcja: Anna Michalec, Lidija A. Zacharczuk. — Lublin ; Wisznice, 2015.
Зноскі
Літаратура
правіць- Жигалова Мария Петровна // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. — Минск, 2006. — Вып. 3. — С. 131.
- Жигалова Мария Петровна // Прафесарска-выкладчыцкі калектыў Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна, 1945—2005 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2005. — С. 66.
- Няма межаў для чалавека і навукоўцы : [М. П. Жыгалава] / Мікалай Навумчык // Настаўніцкая газета. — 2009. — 1 верасня.