Марыя Сяргееўна Мезенцава

Марыя Сяргееўна Мезенцава (укр.: Марія Сергіївна Мезенцева; нар. 10 снежня 1989, Харкаў, УССР) — украінская палітычная дзяячка, валанцёр, прыватная прадпрымальніца. Народны дэпутат Украіны 9-га склікання.

Марыя Сяргееўна Мезенцава
укр.: Марія Сергіївна Мезенцева
народны дэпутат Украіны
з 29 жніўня 2019
Нараджэнне 10 снежня 1989(1989-12-10)[1] (34 гады)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, volunteer, прадпрымальнік
Месца працы
Узнагароды
Ордэн княгіні Вольгі III ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1996 годзе — пайшла ў першы клас САШ I—III ступеняў № 68 г. Харкава. У 1999 годзе — паступіла ў пяты клас у Марыінскай гімназіі № 6 г. Харкава. У 2006 годзе — паступіла ў Харкаўскі Інстытут ўсходазнаўства «Харкаўскі калегіум» на факультэт міжнародных адносін, аддзяленне «Міжнародныя адносіны і кітайская мова». У 2007 годзе — паступіла на 2-гі курс Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя В. Н. Каразіна (факультэт міжнародных эканамічных адносін). У 2011 годзе — скончыла магістратуру з адзнакай Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя В. Н. Каразіна (спецыяльнасць «Міжнародныя эканамічныя адносіны, рэферэнт-перакладчык з англійскай мовы»). У 2012 годзе — атрымала ступень магістра па міжнародных адносінах і міжнароднаму праву Кенцкага ўніверсітэта (факультэт палітыкі і міжнародных адносін), г. Кентэрберы, Вялікабрытанія[3].

З 2008 па 2010 год — памочнік юрыста ў ТАА «Зямельны Эксклюзіў» (юрыдычная фірма), г. Харкаў. У 2011 годзе стажыравалася ў Вярхоўнай Радзе Украіны. З 2012 па 2013 год — стажыроўка ў Еўрапарламенце, Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. З 2014 па 2015 год — стажыроўка ў бізнес Радзе Украіна ЕС у Бруселі. З 2016 года — фізічная асоба-прадпрымальнік[3].

З лютага па ліпень 2015 года — працавала мэнэджэрам па адпаведнасці ў Альянсе еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў, Брусель, Бельгія. Была лабісткай па ўкраінскіх пытаннях у Еўрапейскім парламенце.

У 2015 годзе — абрана дэпутатам Харкаўскага гарсавета 7-га склікання. Член Пастаяннай камісіі па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва, інвестыцый, спартыўных і іміджавых праектаў. Член дэпутацкай фракцыі «Аб’яднанне „Самадапамога“». Беспартыйная[3].

Палітычная дзейнасць правіць

Кандыдат у народныя дэпутаты ад партыі «Слуга народа», абраная на парламенцкіх выбарах 2019 года (выбарчая акруга № 168, Шаўчэнкаўскі раён Харкава)[4]. Пад час выбараў: фізічная асоба-прадпрымальнік, беспартыйная. Пражывае ў гоадзе Харкаў[5].

Атрымала перамогу над дзеючым дэпутатам Валерыем Пісарэнка[6]. Называлася кандыдаткай на пасаду старшыні камітэта па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі ў Вярхоўнай Радзе Украіны IX склікання[7], але была абраная намеснікам старшыні камітэта па пытаннях інтэграцыі Украіны з Еўрапейскім Саюзам ў Вярхоўнай Радзе Украіны IX склікання (з 29 жніўня 2019 года)[8].

Старшыня падкамітэту па пытаннях набліжэнне заканадаўства Украіны да заканадаўства ЕС. Кіраўнік пастаяннай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[9].

12 снежня 2019 года ўвайшла ў склад Міжфракцыйнага аб’яднання «Гуманная краіна», створанага па ініцыятыве UAnimals для папулярызацыі гуманістычных каштоўнасцяў і абароны жывёл ад жорсткасці[10].

Сустаршыня групы з міжпарламенцкіх сувязяў з Каралеўствам Бельгія.

З’яўляецца суаўтарам законапраекта Аб абароце наркатычных рэчываў[11]. Гэты законапраект прыцягнуў увагу шэрагу грамадскіх арганізацый і экспертаў як супярэчны наяўнай стратэгіі дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да наркотыкаў на перыяд да 2020 года, ідзе ў канфлікт з еўрапейскім заканадаўствам у гэтай сферы, і па сутнасці з’яўляецца рэпрэсіўным і дублюючым расійскае заканадаўства ў сферы палітыкі ў дачыненні да наркотыкаў[12][13].

Падчас каранціну ў 2020 годзе на думку выдання «Чесно» дэпутат Мезенцава займалася «грэчкасеянствам», між іншым перадавала сродкі індывідуальнай абароны ў лякарню, інтэрнат для невідушчых, а таксама санітайзеры вайскоўцам[14]. Таксама яна прывезла харчовыя прадукты ў дзіцячы дом сямейнага тыпу да Дня абароны дзяцей[14].

Захапленні правіць

Шматразовая чэмпіёнка Украіны па сучасных танцах, уладальніца ўзнагароды «Адораныя дзеці Харкаўшчыны»[3].

Узнагароды правіць

  • Ордэн княгіні Вольгі III ступені (23 жніўня 2021) — за значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва, умацаванне абароназдольнасці, сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурна-адукацыйнае развіццё ўкраінскай дзяржавы, важкія працоўныя дасягненні, шматгадовую добрасумленную працу і з нагоды 30-й гадавіны незалежнасці Украіны[15]

Зноскі

  1. https://www.cvk.gov.ua/pls/vnd2019/wp407pt001f01=919pf7201=21021.html
  2. https://web.archive.org/web/20210314132924/https://www.cda.nl/eduardo-frei-foundation/organisation/youth-shaping-democracy/4-maria-mezentseva-from-ukraine
  3. а б в г Мезенцева Марія Сергіївна Архівавана 16 липня 2018. city.kharkov.ua
  4. «Слуга народу» представила мажоритарників у 23 областях і Києві Архівавана 10 вересня 2019. Українська правда (21 червня 2019)
  5. Відомості про кандидата в народні депутати України Архівавана 31 серпня 2019. cvk.gov.ua
  6. «Мажоритарник Кернеса» програв кандидатці від «Слуги народу» Архівавана 24 липня 2019. Укрінформ (23.07.2019)
  7. Хто зі «слуг народу» обійме керівні посади у фракції та комітетах парламенту: список(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 серпня 2019. Праверана 5 серпня 2019.
  8. Рада затвердила перелік, склад та керівництво усіх комітетів парламенту IX скликання. Повний список.. Архівавана з першакрыніцы 30 серпня 2019. Праверана 3 вересня 2019.
  9. Став відомий склад нової делегації України в ПАРЄ Архівавана {{{2}}}. Європейська правда (17 вересня 2019)
  10. У Раді створили міжфракційне об'єднання з метою захисту прав тварин. НВ. Архівавана з першакрыніцы 24 лютого 2022. Праверана 12 грудня 2019.
  11. Архівована копія. Архівавана з першакрыніцы 22 січня 2020. Праверана 28 січня 2020.
  12. Архівована копія. Архівавана з першакрыніцы 28 січня 2020. Праверана 28 січня 2020.
  13. [1]
  14. а б Карантинне гречкосійство політиків на Харківщині (укр.). www.chesno.org. Архівавана з першакрыніцы 18 серпня 2021. Праверана 15 жніўня 2021.
  15. Указ президента України №406/2021. Архівавана з першакрыніцы 24 серпня 2021. Праверана 25 жніўня 2021.

Спасылкі правіць