Слуга народа (партыя)

украінская палітычная партыя

Слуга народа (укр.: Слуга народу, у 2016—2017 гг. — «Партыя рашучых пераменаў»)[1][2] — украінская палітычная партыя. Афіцыйная рэгістрацыя адбылася 2 снежня 2017 года. Партыя названая адным імем з рускамоўным[заўв 1] камедыйным серыялам 2015—2019 гадоў «Слуга народа» і фільмам 2016 года «Слуга народа 2»[3][4] вытворчасці студыі «Квартал-95».

Слуга народа
укр.: Слуга народу
Выява лагатыпа
Лідар Алена Аляксееўна Шуляк
Заснавальнік Яўген Юрдыга
Дата заснавання 13 красавіка 2016
Штаб-кватэра Сцяг Украіны Украіна, Кіеў
вуліца Новаселіцкая, 7
Краіна
Ідэалогія Сацыял-лібертарыянства
Інтэрнацыянал
  • Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу[d]
Дэвіз укр.: Зробимо це разом! (Давайце зробім гэта разам!)
Месцаў у Вярхоўнай Радзе Украіны
248 / 450
(IX скліканне)
Месцаў у мясцовых саветах
6393 / 158399
Постаці члены партыі ў катэгорыі (11 чал.)
Сайт sluga-narodu.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На думку некаторых украінскіх экспертаў, найбліжэйшымі канкурэнтамі прадстаўніка партыі «Слуга народу» на прэзідэнцкіх выбарах Уладзіміра Зяленскага з’яўляюцца прарасійскія палітыкі і папулісты[5].

Гісторыя правіць

Паводле даных Міністэрства юстыцыі Украіны, партыя была зарэгістравана 13 красавіка 2016 года пад назвай «Партыя рашучых пераменаў». Тады яе кіраўніком быў Яўген Юрдыга[6].

На 27 лістапада 2018 года кіраўніком арганізацыі з’яўляўся Іван Баканаў, які таксама ажыццяўляе паўнамоцтвы кіраўніка украінскай гумарыстычнай студыі «Квартал 95» з 2013 года[7].

Паводле справаздачы партыі за другі квартал 2018 года, яна бескаштоўна карыстаецца офісам на 4 м² у Кіеве (які прадастаўляецца ў карыстанне спонсарам), не валодае аніякімі сродкамі і не праводзіць ніякіх выплатаў[8].

У снежні 2017 года 4% украінцаў, апытаных Фондам дэмакратычнай ініцыятывы імя Ілька Кучэрыва сумесна з сацыялагічнай службай «Цэнтр Разумкова», заявілі[9] пра гатоўнасць прагаласаваць на парламенцкіх выбарах за «Слугу народа», а ў маі 2018 года — 5%[10]. У снежні 2018 года за партыю былі гатовыя аддаць свае галасы 8,3%[11] апытаных.

У студзені 2019 года, згодна з расследаваннем выдання Glavcom, партыя заставалася віртуальнай — аніякай дзейнасці па адрасе, дзе партыя здымае памяшканне, не вялося[12].

Удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2019 года правіць

У студзені 2019 года партыя «Слуга народа» вылучыла Уладзіміра Зяленскага кандыдатам у прэзідэнты Украіны на прэзідэнцкіх выбарах 2019 года[13].

На думку палітолага Міхаіла Басараба, кандыдат ад партыі «Слуга народа» Уладзімір Зяленскі «прыносіць больш клопатаў прарасійскім палітыкам і папулістам, […] паколькі ён з’яўляецца іх найбліжэйшым канкурэнтам» і можа адцягнуць на сябе «частку прарасійскіх і ласых на дэмагогію выбаршчыкаў»[5].

На думку журналістаў Радыё «Свабода», станам на канец 2018 года пра палітычныя погляды лідара партыі «Слуга народу» Зяленскага зрабіць высновы можна толькі з яго неадназначных выказванняў на тэму ўкраінскай мовы[14]:

Не праблема размаўляць па-ўкраінску. І гэта ні ў якім разе, і гэта найгалоўнейшае, не звязана з моўнымі пытаннямі, перавагамі або любоўю да чагосьці. Але, мне так здаецца, што гэта не прынцыповыя рэчы. Я ведаю ўкраінскую мову. Але я не думаю на ёй свабодна. Я перакладаю. Так, я магу з вамі размаўляць на ўкраінскай мове, але праблема ў тым, што я перакладаю. І гэта прыкметна — я раблю паўзу. Але я вельмі паважаю ўкраінскую мову!

Заўвагі правіць

  1. у серыяле і фільме таксама прысутнічае невялікая колькасць рэплік па-ўкраінску

Зноскі

  1. "«Партія Рішучих змін» змінила назву на «Слуга народу»". LB.ua. Праверана 2017-12-10.
  2. Политические партии, участвующие в досрочных выборах в Верховную раду Украины (руск.). ТАСС (21 ліпеня 2019). Праверана 21 ліпеня 2019.
  3. "З'явилася політична партія під назвою «Слуга Народу»" [украінская]. detector.media. Праверана 2017-12-10.
  4. "У Мін'юсті зареєстрували партію «Слуга народу»" [украінская]. Українська правда. Праверана 2018-11-27.
  5. а б Зеленський жартує всерйоз. «Критика і наступ на політиків це добре, але для перемог замало — необхідно сформувати команду», — експерт // День, 26 грудня 2018 (укр.)
  6. «Слуга народу»: Зеленський не відповідає народу, чи піде партія на вибори (укр.). www.chesno.org. Праверана 27 лістапада 2018.
  7. "В Україні з'явилася політична партія «Слуга народу»" [украінская]. Інформаційне агентство Українські Національні Новини (УНН). Всі онлайн новини дня в Україні за сьогодні — найсвіжіші, останні, головні. Праверана 2017-12-10.
  8. Архіўная копія (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2019. Праверана 8 кастрычніка 2021.
  9. Громадська думка, грудень-2017: виборчі рейтинги і рейтинги довіри (укр.). dif.org.ua. Праверана 27 лістапада 2018.
  10. Архіўная копія (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2019. Праверана 8 кастрычніка 2021.
  11. Виборчі рейтинги: січень-2019 (укр.).
  12. «Слуга народу» ожив. Партія Зеленського отримала перші гроші на рахунок // Glavcom.ua, 8 січня 2019 (укр.)
  13. Партія «Слуга народу» висунула Володимира Зеленського кандидатом у президенти // 24 канал, 21 січня 2019 (укр.)
  14. 5 відносно нових партій. Парламентські вибори-2019 // Радіо Свобода, 15 листопада 2018 (укр.)

Спасылкі правіць