24 (тэлеканал)
Тэлеканал «24» — украінскамоўны прыватны тэлеканал Украіны, заснаваны ў сакавіку 2006 году старшынёй грамадскага аб’яднання «Самадапамога»(руск.) бел. Андрэем Садавым напярэдадні абрання мэрам Львова[1]. З’яўляецца першым ва Украіне кругласутачным навіновым тэлеканалам. У якасці мэтавай аўдыторыі разглядае людзей ва ўзросце ад 25 гадоў. На 2015 г. ахопліваў кабельным вяшчаннем 87% тэрыторыі Украіны і меў у сваім эфіры 55 перадачаў. Дадаткова вяшчае праз спадарожнік «AMOS 2»: арбітальнае размяшчэнне — 4° усходняй даўгаты, частата — 10759 мегагерцаў, хуткасць патока — 30000 знакаў/сяк., выпраўленне памылак — 3/4. На 2015 г. звыш 8 млн асоб глядзелі тэлеканал праз спадарожнік.
Тэлеканал «24» | |
---|---|
![]() | |
Краіна | Украіна |
Дата пачатку вяшчання | 1 сакавіка 2006 |
Заснавальнік | Андрэй Садавы(руск.) бел. |
Уладальнік | ТРК «Люкс»(руск.) бел. (Андрэй Садавы) |
Слоган | Мяняем краіну да лепшага (укр.: Змінюємо країну на краще) |
Сайт | www.24tv.ua |
Гл. таксамаПравіць
- Радыё Люкс ФМ
Зноскі
- ↑ Вольга Гарапучык Андрэй Садавы – украінскі палітык, за якім варта сачыць. Часопіс «Ідэя» (28 лістапада 2014).
СпасылкіПравіць
- RSS-паток(укр.)
- Эфір анлайн (укр.) . Тэлеканал «24» (3 ліпеня 2015). Праверана 12 жніўня 2015.
- Старонка ў Фэйсбуку