Мары Фрыберг

Мары Вільгеміна Фрыберг (таксама Марыя; швед. Marie (Maria) Friberg, 5 студзеня 1852, Стакгольм — 16 верасня 1934, Парыж) — шведская оперная спявачка (альт). Выступала на сцэне Каралеўскай оперы ў Стакгольме. Таксама вядомая дзякуючы свайму раману з каралём Швецыі Оскарам II.

Мары Фрыберг
шведск.: Marie Friberg
Партрэт
Род дзейнасці оперная спявачка, актрыса, спявачка
Дата нараджэння 5 студзеня 1852(1852-01-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 1934(1934-09-16) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Commons-logo.svg Мары Фрыберг на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У 1883 годзе Мары Фрыберг прыцягнула ўвагу шведскай прэсы, калі, выступаючы ў Малым тэатры Стакгольма ў ролі нявесты ў п’есе «Бадзянні Шчасліўчыка Пера» Аўгуста Стрындберга, з’явілася на сцэне ў шлюбным вянку з асабістай манаграмай Оскара II. У газеце «Dagens Nyheter» быў апублікаваны артыкул, дзе сцвярджалася, што Фрыберг з двума сынамі жыве ў доме, які зняў для яе манарх, які таксама з’яўляецца бацькам гэтых двух хлопчыкаў.

У 1891 г. Мары Фрыберг выйшла замуж за французскага двараніна Паскаля д’Обербара, Віконта дэ Ферусака. Віконт усынавіў двух яе дзяцей. Аднак ужо вельмі хутка муж і жонка рассталіся, і ў 1893 годзе Мары выйшла замуж за Эдварда Лемана (1841—1922). Прыкладна ў той жа час эмігравала ў Францыю і жыла ў Парыжы. Пахавана ў Стакгольме разам са сваімі бацькамі.

Зноскі

  1. Leman, MARIA VILHELMINASvenskagravar.se. Праверана 3 красавіка 2017.

ЛітаратураПравіць

  • Elgklou, Lars (1978). Bernadotte: historien — och historier — om en familj. Stockholm: Askild & Kärnekull. Libris 7589807. ISBN 91-7008-882-9
  • Lagerqvist, Lars O. (1979). Bernadotternas drottningar. Stockholm: Bonnier. Libris 7145664. ISBN 91-0-042916-3