Марэн Адэ
Марэн Адэ (ням.: Maren Ade; нар. 12 снежня 1976, Карлсруэ) — нямецкі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.
Марэн Адэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 снежня 1976[1][2][…] (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Ulrich Köhler[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0011752 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 12 снежня 1976 года ў Карлсруэ (зямля Бадэн-Вюртэмберг, Германія). Захаплялася кіно з дзяцінства і пачала здымаць першыя кароткаметражныя фільмы яшчэ падчас вучобы ў старэйшай школе. Скончыла факультэт прадзюсіравання і менеджменту медыя Універсітэта тэлебачання і кіно ў Мюнхене, а ў 2004 годзе атрымала другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «рэжысура».
У 2001 годзе разам з Джанін Якоўскі заснавала прадзюсарскую кампанію «Komplizen Film». Дэбютавала як рэжысёр з карцінай «Лес для дрэў» (2003), адзначанай прызам журы кінафестывалю «Сандэнс». У 2009 годзе ўдастоілася Гран-пры журы Берлінскага кінафестывалю з меладрамай «Страсць не ведае перашкод».
Адной з самых вядомых рэжысёрскіх работ стала драма «Тоні Эрдман» (2016), якая заваявала прэміі «Бодыль», прыз ФІПРЭСІ ў Канах і званне «Фільма года» на кінафестывалі ў Сан-Себасцьяне, а таксама намінацыі на прэміі BAFTA, «Залаты глобус» і «Оскар».
Зноскі
правіць- ↑ Maren Ade // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Maren Ade // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #138053669 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Спасылкі
правіць- Марэн Адэ на сайце «Internet Movie Database»