Мар’ян Андрэевіч Баяровіч

Мар’ян Андрэевіч Баяровіч (1 студзеня 1933, Альгецішкі, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць — 18 жніўня 2006) — музычны педагог, фалькларыст, выдатнік народнай асветы Беларусі.

Мар’ян Андрэевіч Баяровіч
Дата нараджэння 1 студзеня 1933(1933-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 2006(2006-08-18) (73 гады)
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі фалькларыст
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1933 годзе на Ашмяншчыне ў сям’і каваля. Вучыўся ў пачатковай школе ў в. Кракоўка, у Ашмянскай СШ № 1. Працаваў сакратаром (1951-53), старшынёй (1953-54) Ашмянскага сельсавета. Вучыўся ў Гродзенскім музычна-педагагічным вучылішчы (1954-58), дзе пакінуты на працы. Быў выкладчыкам, загадчыкам аддзялення, намеснікам дырэктара па навучальнай рабоце (1958-75). Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе баяна ў 1970 годзе.

З 1975 года ў Лідскім музычным вучылішчы, намеснік дырэктара па навучальнай рабоце (1975-77), дырэктар (1977-96). Затым — выкладчык па класе баяна.

Выступаў у 1950-70-я ў канцэртах як баяніст-саліст. Рыхтуе апрацоўкі народных песень і танцаў для баяна. Запісвае (з 1960-х) беларускія народныя песні Гродзеншчыны. Выдаў зборнік «Беларускія народныя песні і танцы: апрацоўкі для баяна, акардэона і двухрадавага храматычнага гармоніка» (1998).

Старшыня Лідскага аддзялення Саюза музычных дзеячаў Беларусі.

Памёр у 2006 годзе.

Літаратура правіць

  • Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. – Мінск, 2005. – Т. 1. – С.153-154
  • Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік / А. М. Пяткевіч. — Гродна: ГрДУ, 2000.

Спасылкі правіць