Мар’ян Шарэц
Мар’ян Шарэц (славенск.: Marjan Šarec; нар. 2 снежня 1977) — славенскі палітык і акцёр, кандыдат у Прэзідэнты ў кастрычніку-лістападзе 2017 года. Прэм’ер-міністр Славеніі з 17 жніўня 2018 па 3 сакавіка 2020.
Мар’ян Шарэц | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
славенск.: Marjan Šarec | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Борут Пахар | ||||||
Папярэднік | Міраслаў Цэрар | ||||||
Пераемнік | Янез Янша | ||||||
Нараджэнне |
2 снежня 1977[1] (46 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Сайт | vlada.si/predsedn… (славенск.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьШарэц нарадзіўся 2 снежня 1977 года ў Любляне (Славенія, Югаславія). У 2001 годзе скончыў Акадэмію Тэатра, радыё, кіно і тэлебачання пры Люблянскім універсітэце. З наступнага года актыўна працаваў на нацыянальным тэлебачанні RTV Slovenija. Выступаў у камедыйным амплуа і палітычнай сатыры на радыё-шоў «Радыё Га-Га» і тэлевізійным шоў «хры-бар» Сашо Хрыбара. Адлюстроўваў выдуманага персанажа Івана Серпенціншыка, бурклівага вясковага жыхара з верхняй Крайны[2]. Акрамя гэтага, імітаваў многіх вядомых людзей: былога славенскага прэзідэнта Янеза Дрноўшака, Усаму бін Ладэна, Фідэля Кастра, вядомага славенскага палітыка Антона Ропа, славенскіх прэм’ер-міністраў Янеза Яншу і Андрэя Баюка[3][4]. Працаваў як журналіст і рэдактар[5].
Палітычная кар’ера
правіцьУ 2010 годзе Шарэц удзельнічаў у мясцовых выбарах мэра (жупана) горада Камнік у цэнтральнай Славеніі. Яму ўдалося скончыць другім у 1-м туры і перамагчы ва 2-м.[3] ён быў членам левацэнтрысцкай партыі «Пазітыўная Славенія». У 2014 годзе ён быў пераабраны мэрам ўжо ад уласнага спісу Мар’яна Шарэца, атрымаўшы 2/3 галасоў у 1-м туры[5]. Стаўшы выбарным дзеячам, Шарэц сышоў з акцёрскай прафесіі і цалкам аддаў сябе працы мэра[6].
У маі 2017 года Шарэц абвясціў аб сваім удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах. Пры напамінку яму сродкамі масавай інфармацыі аб яго камедыйным акцёрскім мінулым, ён заявіў, што разглядае функцыі прэзідэнта як сур’ёзныя[3]. Шарэц крытыкаваў прэзідэнта Борута Пахара за тое, што апошні разглядаў сваю пазіцыю як «знакамітасць»[3][7]. У кастрычніку 2017 года ў 1-м туры прэзідэнцкіх выбараў Шарэц атрымаў 25 % галасоў і выйшаў у 2-й тур[8]. У 2-м туры атрымаў 47 % галасоў, саступіўшы Боруту Пахару, які быў пераабраны на пасаду прэзідэнта Славеніі.
17 жніўня 2018 года Шарэц 55 галасамі быў абраны прэм’ер-міністрам Славеніі. Супраць яго ў парламенце прагаласаваў 31 дэпутат[9][10].
Крыніцы
правіць- ↑ Marjan Sarec // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Video: Kvajdej poj, babe zoprne! :: Prvi interaktivni multimedijski portal, MMC RTV Slovenija . Rtvslo.si. Праверана 19 чэрвеня 2017.
- ↑ а б в г Portret tedna: Marjan Šarec . Delo.si. Праверана 19 чэрвеня 2017.
- ↑ Marjan Šarec za predsednika države . Delo.si. Праверана 19 чэрвеня 2017.
- ↑ а б Župan | Občina Kamnik . Kamnik.si. Праверана 19 чэрвеня 2017.
- ↑ Oznake. Večer-Marjan Šarec za predsednika: Strici iz ozadja so izgovor šibkih(недаступная спасылка). Vecer.com. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 19 чэрвеня 2017.
- ↑ Na predsedniško mesto bi se radi zavihteli tudi estradniki :: Prvi interaktivni multimedijski portal, MMC RTV Slovenija . Rtvslo.si. Праверана 19 чэрвеня 2017.
- ↑ http://www.rtvslo.si/slovenija/mmczivo-volilni-dan-v-sliki-in-besedi/435851
- ↑ "Marjan Šarec je s 55 glasovi izvoljen za predsednika vlade". Prvi interaktivni multimedijski portal, MMC RTV Slovenija. Праверана 2018-08-20.
- ↑ "Прэм'ерам Славеніі стаў былы комік Шарэц". Праверана 2018-08-20.