Антон Роп
Антон Роп (славенск.: Anton Rop) (27 снежня 1960, Любляна) — славенскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, з 19 снежня 2002 па 3 снежня 2004 гг. прэм'ер-міністр Славеніі.
Антон Роп славенск.: Anton Rop | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
19 снежня 2002 — 3 снежня 2004 | |||
Прэзідэнт | Янез Дрноўшак | ||
Папярэднік | Янез Дрноўшак | ||
Пераемнік | Янез Янша | ||
| |||
7 лютага 1997 — 7 чэрвеня 2000 | |||
Прэм’ер-міністр | Янез Дрноўшак | ||
Прэзідэнт | Мілан Кучан | ||
Папярэднік | Ёжыца Пухар | ||
Пераемнік | Міхаэль Брэйц | ||
| |||
30 лістапада 2000 — 19 снежня 2002 | |||
Прэм’ер-міністр | Янез Дрноўшак | ||
Прэзідэнт | Мілан Кучан | ||
Папярэднік | Звонка Іванушыч | ||
Пераемнік | Душан Мрамар | ||
Партыя | Лібэральная дэмакратыя Славеніі (да 2007) Сацыял-дэмакраты (з 2007) | ||
Адукацыя | Люблянскі ўніверсітэт | ||
Дзейнасць | эканаміст, палітык | ||
Нараджэнне | 27 снежня 1960 (60 гадоў) Любляна | ||
БіяграфіяПравіць
Скончыў пачатковую школу Хінка Смрэкара, і ў 1984 г. — эканамічны факультэт Універсітэта Любляны. Летам 1991 г. скончыў магістратуру таго ж факультэта.
З 1985 па 1992 гг. ён працаваў у якасці памочніка дырэктара Інстытута макраэканамічнага аналізу і развіцця. З 1992 г. быў дарадцам па прыватызацыі пры ўрадзе Я. Дрноўшака. У 1993 г. ён быў прызначаны статс-сакратаром у Міністэрстве эканомікі і развіцця, у якім быў адказным за галіну прыватызацыі і рэгіянальнага развіцця. З 1996 па 2000 гг. міністр працы, сям’і і сацыяльных спраў, а з 2000 да 2002 гг. — м іністр фінансаў ва ўрадах Я. Дрноўшака.
З 19 снежня 2002 па 3 снежня 2004 гг. прэм'ер-міністр Славеніі.
З 2005 да 2007 гг. кіраваў палітычнай партыяй «Лібэральная дэмакратыя Славеніі». У жніўні 2010 г. стаў віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага інвестыцыйнага банка.