Мілан Кучан (славенск.: Milan Kučan; 14 студзеня 1941, Крыжэўцы, Югаславія) — славенскі палітык, першы прэзідэнт Славеніі з 8 кастрычніка 1991 г. да 22 снежня 2002.

Мілан Кучан
славенск.: Milan Kučan
Сцяг1-ы Прэзідэнт Славеніі
23 снежня 1991 — 22 снежня 2002
Папярэднік Пасада заснавана, ён сам як Старшыня Прэзідыума Славеніі
Пераемнік Янез Дрноўшак
Нараджэнне 14 студзеня 1941(1941-01-14)[1][2] (83 гады)
Жонка Стэфка Кучан
Дзеці дзве дочкі
Веравызнанне лютэранства
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[3] і права[3]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Кавалер ордэна Слана
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Ордэн Караля Таміслава на стужцы з Вялікай Зоркай
Ордэн Караля Таміслава на стужцы з Вялікай Зоркай
Крыж pro Merito Melitensi
Крыж pro Merito Melitensi
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
Кавалер ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
Кавалер ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў-лютэранаў. Яго бацька загінуў падчас Другой сусветнай вайны, а сям'я жыла ў Сербіі, з'ехаўшы з акупаванай Славеніі. Кучан атрымаў юрыдычную адукацыю ў Люблянскім універсітэце і пачаў рабіць паспяховую кар'еру ў камуністычных арганізацыях. У 1968 ён стаў старшынёй Славенскай моладзевай асацыяцыі, у 1974—1978 быў сакратаром Сацыялістычнага альянсу ў Славеніі, ажыццяўляў кіраўніцтва прафсаюзамі, у 1978 стаў старшынёй Нацыянальнай асамблеі, а ў 1982 прадстаўніком Саюза Камуністаў Славеніі ў ЦК Саюза Камуністаў Югаславіі ў Бялградзе. У 1986 Кучан стаў старшынёй Саюза камуністаў Славеніі. На гэтай пасадзе ён спрыяў росту ліберальных палітычных тэндэнцый у Славеніі і выступаў за збліжэнне з Еўропай і еўрапейскія каштоўнасці, што прывяло да канфлікту з лідарам сербскіх камуністаў Слабоданам Мілошавічам, які завяршыўся сыходам славенскай дэлегацыі на чале з Кучанам са з'езду партыі 23 студзеня 1990 г.. Гэта стала пачаткам развалу СКЮ.

Зноскі

  1. Milan Kučan // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Milan Kucan // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.