Маса Ніемі
Маса Ніемі (сапраўднае імя Марці Ніемі, фінск.: Masa Niemi, Martti Niemi; 20 ліпеня 1914, Выбарг — 3 мая 1960, Тамперэ, Фінляндыя) — фінскі акцёр, музыкант і гумарыст.
Маса Ніемі | |
---|---|
Masa Niemi | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Марці Ніемі |
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1914 |
Месца нараджэння | Выбарг, Вялікае Княства Фінляндскае |
Дата смерці | 3 мая 1960 (45 гадоў) |
Месца смерці | Тамперэ, Фінляндыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр, барабаншчык, кінаакцёр |
IMDb | ID 0631147 |
![]() |
Нарадзіўся ў шматдзетнай сям'і ў Выбарзе ў 1914 годзе. Упершыню зняўся ў кіно ў 1945 годзе, згуляўшы малую ролю ў фільме «Таямніца летняй ночы». Аднак пазней, у 1950-я, яму прынес вялікую вядомасць ўдзел у цыкле фільмаў «Пека Пуўпя» (разам з Эсай Пакарыненам і Сііры Ангеркоскі), а таксама ў фільмах «Лятаючы калакука» (таксама з Эсай Пакарыненам) і "Мы яшчэ вернемся" (з Тапіа Раўтаваара, Анелі Саўлі, Сііры Ангеркоскі і Аку Корханенам). Дзякуючы ўдзелу ў гэтых і іншых фільмах, ён карыстаўся вельмі вялікай папулярнасцю сярод фінскай моладзі 1950-х гадоў, нягледзячы на непрезентабельны выгляд і невысокі рост (усяго 152 см).
Пачынаючы з канца 1950-х Маса Ніемі пачаў злоўжываць алкаголем, што неўзабаве зрабіла немагчымымі яго далейшыя здымкі ў кіно. У 1960 годзе ён скончыў жыццё самагубствам.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Маса Ніемі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)