Матэа Бандэла (італ.: Matteo Bandello, каля 1485—1561) — італьянскі навеліст XVI стагоддзя.

Матэа Бандэла
Matteo Bandello
Matteo Bandello.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 1484[1], 1480 ці 1485[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1561[5][2][3]
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Жанр навела
Творы на сайце Lib.ru
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў Кастэльнуова ў П'емонце. Вучыўся ў Мілане, потым у Павіі. У юныя гады уступіў у дамініканскі ордэн. Па справах ордэна шмат вандраваў, бываў пры дварах васпаноў Паўночнай Італіі (д'Эстэна, Сфорца, Бенцінольё). У 1506 пасяліўся ў Мілане, дзе стаў заўсёднікам свецкіх і літаратурных сходаў у Іпаліты Сфорца Бенціволья. Жыў пры Мантуанскім двары, дзе быў настаўнікам Лукрэцыі Ганзага (1537). У гады барацьбы Іспаніі і Францыі за панаванне ў Італіі рашуча прыняў бок французскага караля.

Пасля паразы французскай арміі ў бітве пры Павіі (1525) эміграваў у Францыю, дзе пазней Генрых II зрабіў яго біскупам Ажэна (1550). У Ажэне Бандэла правёў рэшту свайго жыцця, карыстаючыся увагай з боку дзеячаў французскага Рэнесансу.

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. 2,0 2,1 LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  3. 3,0 3,1 Matteo Bandello // Lord Byron and his Times Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Matteo Bandello // Liber Liber — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.