Кіраўскі сельсавет (Нараўлянскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Махаедаўскі сельсавет)

Кі́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Кіраў.

Кіраўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Нараўлянскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кіраў
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 450
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2355
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Махаедаўскі сельсавет у складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Махаеды. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аляксандраўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў Нараўлянскім раёне Палескай вобласці. 20 красавіка 1939 года вёска Махаеды перайменавана ў вёску імя Кірава, а сельсавет — у Кіраўскі. З 8 студзеня 1954 года ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ельскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета — вёска Кірава — перайменавана ў Кіраў. 8 студзеня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вуглоўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Акопы, Баравічы, Вуглы, Дуброва, Ленінскі Пасёлак, Лісава, Міхайлаўка, Радамля, Ціхін, Чапаеўка, Ясянок)[1]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Красноўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Бук і Дзятлік)[2]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Красноўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Буда Красноўская, Дзяржынск, Красноўка, Маскалёўка, Нічыпараўка, Хамянкі)[3]. 26 верасня 2008 года скасаваны вёскі Бук і Хутар Сяргееў[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 700 чалавек[5], з іх 83,3 % — беларусы, 6,9 % — украінцы, 4,6 % — рускія, 4,6 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 450 чалавек[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  4. Решение Наровлянского районного Совета депутатов от 26 сентября 2008 г. № 71 Об упразднении сельских населенных пунктов Бук, Хутор Сергеев Кировского сельсовета Наровлянского района Гомельской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.