Кіраў (Нараўлянскі раён)

Кіраўскі сельсавет, Нараўлянскі раён

Кі́раў[1] (трансліт.: Kiraŭ, руск.: Киров) — аграгарадок у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Да 1939 г. — Махаеды[2]. Уваходзіць у склад Кіраўскага сельсавета. Знаходзіцца за 36 км у напрамку на поўдзень ад горада Нароўля, за 214 км ад Гомеля[2].

Аграгарадок
Кіраў (Нараўлянскі раён)
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Махаеды
Насельніцтва
  • 356 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2355
Паштовыя індэксы
247812
Аўтамабільны код
3
{{{1}}} на карце Беларусі ±
Кіраў (Нараўлянскі раён) (Беларусь)
Кіраў (Нараўлянскі раён)
Кіраў (Нараўлянскі раён) (Гомельская вобласць)
Кіраў (Нараўлянскі раён)

Гісторыя

правіць

У першай палове XVIII ст. у Мазырскім павеце адным з уплывовых шляхецкіх родаў былі паны Аскеркі, якія адносіліся да мясцовай рэгіянальнай эліты і менавіта якія доўгі час на ленных правах трымалі каралеўшчыну, у склад якой уваходзіла Нароўля[3]. Так, у 1738—1741 гг. Нароўля ўпамінаецца як фальварак, які разам з фальваркамі Мухаеды, Прудок і Вуглы трымаў мазырскі маршалак (1720—1722), новагародскі кашталян (1726—1734) Антоній Міхалавіч Аскерка (каля 1670 — пасля 1734)[4]. Антонію Аскерку належалі і іншыя зямельныя валоданні.

 
Пастанова Генеральнай Канфедэрацыі Рэчы Паспалітай на канвакацыйным сойме ў Варшаве ў 1764 г., што ленныя маёнткі (Барбароў, Нароўля, Мухаеды, Антонаў, Вуглы, Галоўчыцы, Карпавічы і інш.) Рафала Алаіза Аскеркі (1708—1767) пераводзяцца ў спадчынныя. (фрагмент дакумента)

Пасля Антонія Міхалавіча Аскеркі (каля 1670 — пасля 1734) ленным трымальнікам каралеўшчыны (каралеўскіх маёнткаў) Антонаў, Нароўля, Мухаеды і Вуглы стаў яго сын Рафал Алаіз Аскерка (1708—1767)[5].

У 1764 г. канвакацыйны сойм Рэчы Паспалітай прызнаў каралеўшчыну (каралеўскае ўладанне) Нароўля (мястэчкі Нароўля і Барбароў разам з фальваркамі Антонава, Мухаеды, Вуглы, Галоўчыцы і Карпавічы), якую доўга паводле леннага права трымалі Аскеркі, вотчынай мазырскага маршалка Рафала Алаіза Аскеркі (1708—1767) і яго нашчадкаў[6].

У 1793 г. уласнік вялікага маёнтка Барбароў (і Мухаеды) Ян Мікалай Аскерка (1735—1796) стаў адным з арганізатараў падрыхтоўкі шляхты Мазырскага павета да паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі супраць расійскай улады і падзелу Рэчы Паспалітай, для чаго ўдзельнічаў у нарадным з’ездзе паўстанцаў у Хойніках. У 1794 г. за ўдзел у паўстанні вялізныя маёнткі Яна Мікалая Аскеркі (1735—1796) (Барбароў, Нароўля, Канатоп і Кажушкі, — у тым ліку мястэчка Мухаеды) — цалкам 1954 душы сялян — былі канфіскаваны ў дзяржаўны скарб Расійскай імперыі[7].

У 1802 г. дзяржаўны маёнтак Мухаеды быў перададзены ў арэнду мінскаму чыноўніку Андрэю Мацвеевічу фон Гольсту, аднак жыхары адмовіліся падпарадкавацца арандатару і выконваць павіннасці на яго карысць[8]. 23 лістапада 1802 г. у Мухаеды прыехалі чыноўнікі Рэчыцкага ніжняга суду, каб разабрацца ў сітуацыі. Сяляне не хацелі мець арандатарам персанальна фон Гольста. Мясцовы святар Фёдар Цішкевіч адмовіўся ад прапановы чыноўнікаў ўгаворваць слухацца фон Гольста і стаў на бок сялян. У выніку 14 сялян было арыштавана і перавезена ў Рэчыцу для пакарання «па законе»[9].

Насельніцтва

правіць
  • 1998 год — 424 жыхары, 182 двары[2].
  • 2004 год — 388 жыхароў.

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Махае́ды, Мухае́ды, мн.
  2. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
  3. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 348. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  4. Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. — Т. 6. Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у першай палове XVIII ст. — Мінск, 2010. — С. 255.
  5. Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 1. А. — Мінск, 2002. С. 329.
  6. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 48.
  7. Радзюк, А. Р. Пад скіпетрам Расейскай імперыі… — Гародня-Кракаў, 2017. — С. 33.
  8. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 50.
  9. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 50.

Літаратура

правіць
  • Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. Анішчанка. — Т. 6 : Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у першай палове XVIII ст.: спісы на рускай мове. — Мінск : Хурсік, 2010. — 388 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 278.
  • Гербоўнік беларускай шляхты. Т.1 А. / Т. Капіца, А. Леўчык, С. Рыбчонак і інш. — Мн.: БелНДІДАС, 2002. — 493 с.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 34. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Наровля и Наровлянский район / сост.: Н. В. Кузьменкова, Н. И. Данильченко, С. В. Коновод. — Мозырь : Колор, 2005. — 25 с.
  • Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — 26 с.
  • Наровлянщина самобытная и современная / под общ. ред., пред. В. В. Шляги. — Гомель : Редакция газеты «Гомельская праўда», 2015. — 119 с.
  • Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П. П. Рабянок, К. Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с.
  • Радзюк, А. Р. Пад скіпетрам Расейскай імперыі: рэпрэсіўная палітыка царызму на землях Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. / А. Р. Радзюк. — Гародня-Кракаў, 2017. — 196 с.

Спасылкі

правіць