Мацье Ленен

Мацье Ленен (Mathieu Le Nain; 16071677) — французскі мастак, адзін з трох братоў Ленен.

Мацье Ленен
фр.: Mathieu Le Nain
Дата нараджэння 1607[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 1677(1677-04-20)[4][5]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва
Узнагароды
Order of Saint Michael
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1593 годзе ў горадзе Лан (па іншых дадзеных у 1603 годзе).

Мацье быў апошнім з пяці сыноў заможнага селяніна і вінароба Ісака Ленена. Разам са сваімі братамі некалькі гадоў навучаўся жывапісу, затым адправіўся ў Парыж, дзе з братамі-мастакамі жыў у абацтве Сен-Жэрмен-дэ-Прэ.

З Антуанам і Луі Мацье працаваў над упрыгожаннем знакамітай капліцы Юнай Дзевы ў Сен-Жэрмен-дэ-Прэ. У 1648 годзе ён стаў адным з першых членаў толькі што створанай Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (фр. Académie royale de peinture et de sculpture). Калі ў маі 1648 года абодва браты памерлі з розніцай у два дні, Мацье ўступіў у спадчыну. Пазней менш часу надаваў жывапісу, займаючыся грамадскімі справамі.

Памёр 20 красавіка 1677 г. у Парыжы. Быў узнагароджаны ордэнам Святога Міхаіла (1662).

Браты Ленен не заўсёды падпісвалі свае творы, і да гэтага часу такія працы без аўтарства цяжка аднесці асабіста да кагосьці з іх. Сярод найбольш вядомых карцін, якія атрыбутуюцца Мацье, — нядаўна адкрытае палатно «Дзіця Езус, які стаіць на каленях перад прыладамі Страсцей». Частка работ, якія зыходна прыпісваліся Мацье, была ў канцы XX стагоддзя атрыбутаваная невядомым мастакам, для якіх прынята выкарыстоўваць псеўданімы «Майстар Працэсій» і «Майстар Бегуінак».

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118914049 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Le Nain, Mathieu
  3. Mathieu (lI) Lenain // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.