Маю Ласіла
Маю Ласіла (Maiju Lassila, сапр. Алгат Унтала (Algot Untola), пры нар. Ціецявяйнен (Tietäväinen); 28 лістапада 1868, Тохмаярві, Карэлія — 21 мая 1918) — фінскі пісьменнік.
Маю Ласіла | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 лістапада 1868[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1918[1][2][3] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | палітык, аўтар, журналіст, пісьменнік, настаўнік |
Гады творчасці | 1903 — цяп. час |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
![]() |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Сартавала. У 1898—1904 жыў у Пецярбургу.
У аўтабіяграфічных раманах «Хархама» і «Мартва» (абодва 1909) элементы рэалізму пераплятаюцца з містыкай. Вядомасць прынеслі сатырычна-гумарыстычныя аповесці «Па запалкі» (1910), «Бацька і сын» (1914), «Ад вялікага розуму» (1915), «Басяк з таго свету» (1916), п’есы «Калі любяць удаўцы» (1911), «Малады млынар» (1912), «Вечны рухавік» (апубл. 1962).
Беларускія перакладыПравіць
- Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму: Аповесці: З фін. / Пер. У. Арлоў, Я. Лапатка. — Мн.: Маст. літ., 1990. — 341 с. — (Бібліятэка замежнай прозы).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Algot Untola // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Maiju Lassila // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Bibliothèque nationale de France Maiju Lassila // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.