Маўзалей Герояў (Румынія)
Маўзалей Герояў (рум.: Mausoleul Eroilor, вядомы таксама як рум.: Mausoleul de la Mateiaș) — помнік героям Першай сусветнай вайны, размешчаны ў Румыніі (Арджэш). Помнік увайшоў пад 1010-м нумарам (код AG-IV-I A-14017) у «Спіс гістарычных помнікаў» краіны, абноўлены Міністэрствам культуры Румыніі 8 ліпеня 2004 года[1].
Маўзалей | |
Маўзалей Героеў | |
---|---|
рум.: Mausoleul Eroilor рум.: Mausoleul de la Mateiaș | |
| |
45°17′37″ пн. ш. 25°08′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Румынія |
Арджэш | |
Тып будынка | маўзалей |
Будаўніцтва | 1928—1935 гады |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьНа гэтым месцы, у так званай «зоне Mateiașului» групе румынскіх войскаў (рум.: Group Namaiesti) — на чале з генералам Траянам Гайсеану (рум.: Traian Găiseanu) — якая ўключала падраздзяленні з 22-й і 12-й пяхотных дывізій удалося супрацьстаяць больш шматлікаму, лепш узброенаму і больш падрыхтаванаму праціўніку. З 25 верасня (8 кастрычніка, па новаму стылю) па 10 (23) лістапада 1916 года ў рэгіёне ішлі зацятыя баі, якія спынілі прасоўванне войскаў Цэнтральных дзяржаў на румынскай раўніне. Але, з-за прарыву на іншым участку фронту, 16 (29) лістапада румынскім салдатам двух дывізій было загадана адступіць да Тырговіштэ.
Помнік
правіцьМаўзалей быў пабудаваны ў перыяд паміж 1928 і 1935 гадамі, па праекце архітэктара Думітру Іанэска Берэчэта; кіраваў будаўніцтвам Дэ Нікола. У канструкцыі быў выкарыстаны ў асноўным вапняк Albesti. Будынак складаецца з двух аб'ектаў: гарызантальнага склепа, у якім размешчана 31 крыпта з парэшткамі 2300 салдат, а на сценах якога ўмацаваныя мармуровыя пліты з імёнамі загінуўшых воінаў, і вежы, на вяршыню якой вядзе спіральная лесвіца.
З-за працёкаў вады праз вапняковыя сцены, у перыяд з 1945 па 1976 год Маўзалей Герояў зведаў капітальны рамонт. 4 сакавіка 1977 года землятрус выклікаў шматлікія расколіны, так што ў 1978 годзе зноў былі праведзены работы па абнаўленню будынка.
Маўзалей быў пашыраны ў 1980—1984 гадах за кошт будаўніцтва дадатковых парадных тэрас і лесвіц, а таксама — залаў музея і барэльефа вышынёй у 16 м, выкананага скульптарам Эйдрыянам Раду Кампулунгам.
Зноскі
- ↑ Olteanu 2009, с. 60-62.
Літаратура
правіць- Olteanu Mihaela. Câmpulung Muscel în epoca modernâ (1821—1918). — Universitatea din Bukureşti, 2009.