Меланхо́лік (грэч. μέλαινα χολή, mélaina chole, мелэна холе, «чорная жоўць»[1]) — адзін з чатырох тыпаў тэмпераменту ў класіфікацыі Гіпакрата[2]. Чалавека меланхалічнага тэмпераменту можна ахарактарызаваць як лёгка ранімага, схільнага глыбока перажываць нават нязначныя няўдачы, але вонкава млява рэагавальнага на навакольнае[2]. Сярод меланхолікаў сустракаюцца такія выдатныя асобы, як французскі філосаф Рэнэ Дэкарт, англічанін Чарлз Дарвін, рускі пісьменнік Мікалай Васільевіч Гогаль[3], польскі кампазітар Фрэдэрык Шапэн, рускі кампазітар Пётр Ільіч Чайкоўскі[3]. Яны здолелі пераадолець недахопы дадзенага тэмпераменту і творча выкарыстоўваць перавагі: высокую адчувальнасць нервовай сістэмы, тонкую рэакцыю на найменшыя адценні пачуццяў, глыбокія эмацыйныя перажыванні, якія адрозніваюцца вялікай устойлівасцю. Арыстоцель і зусім сцвярджаў, што ўсе знакамітыя і выбітныя людзі былі меланхолікамі[4].

Скульптура «Меланхолік» Іагана Готфрыда Кнёфлера  (ням.) (1715—1779).

Зноскі

  1. Большая советская энциклопедия: В 30 т. — М.: «Советская энциклопедия», 1969—1978.
  2. а б Словарь практического психолога. — М.: АСТ, Харвест. С. Ю. Головин, 1998.
  3. а б И. М. Кондаков. Психологический словарь. — 2000.
  4. Артур Шопенгауэр. Афоризмы житейской мудрости.

Літаратура правіць

  • Большая советская энциклопедия: В 30 т. — М.: «Советская энциклопедия», 1969—1978.
  • И. М. Кондаков. Психологический словарь. — 2000.
  • Краткий психологический словарь. — Ростов-на-Дону: «ФЕНИКС». Л. А. Карпенко, А. В. Петровский, М. Г. Ярошевский, 1998.
  • Словарь практического психолога. — М.: АСТ, Харвест. С. Ю. Головин, 1998.
  • Современная энциклопедия. — 2000.