Мера (рака, упадае ў Кома)

Мера (іт. Mera) — рака ў Швейцарыі і Італіі. Даўжыня ракі — 57 км, з якіх 37 прыпадае на італьянскую тэрыторыю. Плошча вадазборнага басейна — 757 км².

Мера
Характарыстыка
Даўжыня
  • 50 км
Расход вады 20,3 ± 0,001 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 46°23′50″ пн. ш. 9°34′16″ у. д.HGЯO
Вусце Возера Кома
 • Каардынаты 46°10′08″ пн. ш. 9°22′47″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Возера Кома
Краіна
physical
Мера (рака, упадае ў Кома)
Мера (рака, упадае ў Кома)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачынаецца з ледавікоў на паўночных схілах горнага масіва Берніна, які адносіцца да Альп, на вышыні 2310 метраў над узроўнем мора. Цячэ на поўнач, затым па міжгорнай даліне на паўднёвы захад праз вёскі Вікасапрана, Стампа, Кастазенья (усё — у Швейцарыі) і італьянскі горад К'явена. Затым паварочвае на поўдзень, працякае праз возера Медзола і ўпадае ў возера Кома, размешчанае на вышыні 199 метраў над узроўнем мора. Пад К’явенай на рацэ размешчана вадасховішча.

Асноўныя прытокі ў вярхоўях — Мароц, Дуана, Арлення.