Месячына

форма прыгону

Месячы́на — натуральная плата харчамі і адзеннем, якую памешчык штомесяц выдаваў прыгоннаму селяніну, пазбаўленамі зямлі, гэтак званаму месячніку. Найбольшае распаўсюджванне атрымала ў Расійскай імперыі першай паловы XIX ст.

Месячнік працаваў на полі памешчыка або выконваў работы ў яго маёнтку (т. зв. дваровыя людзі). Месячына выдавалася толькі на работніка і задавальняла яго мінімальныя патрэбы, часта была дастатковая толькі для захавання жыцця. Імкненне памешчыкаў на Беларусі і Правябярэжнай Украіне прыстасаваць сваю гаспадарку да патрэб рынку і атрымаць больш сельскагаспадарчых прадуктаў выклікала ў першай палове XIX ст. пашырэнне пераводу прыгонных у месячнікі[1]. Месячына была адной з найцяжэйшых форм прыгонніцтва, і праіснавала да скасавання прыгону ў 1861 годзе.

Зноскі

  1. ЭГБ 1999, с. 119.

Літаратура правіць