Механіка разбурэнняў

Механіка разбурэнняў — раздзел механікі, які вывучае распаўсюджванне расколін у матэрыялах. У раздзеле прымяняюцца метады аналітычнай механікі цвёрдых цел для вылічэння рухаючай сілы, прыкладзенай да расколіны, а таксама метады эксперыментальнай механікі цвёрдых цел для вызначэння ступені супраціву матэрыялу да пашкоджання.

У сучасным матэрыялазнаўстве механіка разбурэнняў адыгрывае важную ролю ў паляпшэнні тэхнічных характарыстык механічных кампанентаў. У механіцы разбурэнняў, тэорыі пругкасці і пластычнасці прымяняюцца пры аналізе крышталеграфічных дэфектаў, назіраных у матэрыялах, для прагназавання макраскапічных механічных пашкоджанняў цел. Фрактаграфія цесна ўзаемадзейнічае з механікай разбурэнняў пры выяўленні і вывучэнні прычын пашкоджванняў, а таксама для пацверджання тэарэтычных прагнозаў пашкоджанняў на практыцы.

Мэты правіць

Знешнія і ўнутраныя расколіны, якія з’яўляюцца ў працэсе вырабу, знаходзяцца ва ўсіх металічных структурах, але не ўсе падобныя праломы становяцца нестабільнымі пры эксплуатацыі матэрыялу. У механіцы разбурэнняў праломы і расколіны аналізуюцца для выяўлення, якія з іх стабільныя (не разрастаюцца), а якія могуць распаўсюдзіцца і прывесці да пашкоджання структуры. Гарантыя бяспечнай эксплуатацыі матэрыялу, незалежна ад прыроджаных дэфектаў, дасягаецца праз аналіз устойлівасці да пашкоджанняў.[1][2]

Зноскі

  1. T.L. Anderson (1995). Fracture Mechanics: Fundamentals and Applications. CRC Press. ISBN 978-0849316562.
  2. H.L. Ewalds; R.J.H. Wanhill (1984). Fracture Mechanics. Edward Arnold and Delftse Uitgevers Maatschappij. ISBN 0-7131-3515-8.

Спасылкі правіць