Мечыслаў Тукала
Мечыслаў Тукала (польск.: Mieczysław Tukałło; 1817 — 4 верасня 1883) — маршалак шляхты Вілейскага павета, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Мечыслаў Тукала | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Мечыслаў Тукала і яго жонка Сузанна з Багдановічаў | |||||||
![]() Шранява | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Зянон Любанскі[d] | ||||||
Нараджэнне |
1817 |
||||||
Смерць | 4 верасня 1883 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | род Тукалаў[d] | ||||||
Бацька | Ігнацы Тукала[d] | ||||||
Маці | Канстанцыя са Свідаў[d] | ||||||
Жонка | Сузанна з Багдановічаў[d] | ||||||
Дзеці | Канстанцыя з Тукалаў[d] і Роза з Тукалаў[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў са шляхецкага роду Тукалаў герба «Шранява», сын Ігнацыя, удзельніка паўстання 1830—1831 гадоў у Завілейскім павеце, і Канстанцыі Свіды. Нарадзіўся ў маёнтку Асцюковічы Вілейскага павета[1].
Вучыўся на факультэце права ва ўніверсітэце ў Дэрпце. У 1854—1859 гадах маршалак шляхты Вілейскага павета. З 1863 года выконваў абавязкі вілейскага маршалка[1].
Перад паўстаннем 1863—1864 гадоў знаходзіўся за мяжой і не падтрымліваў ягонай ідэі, аднак з пачаткам выступлення вярнуўся на радзіму. Адмовіўся падпісаць вернападданіцкі адрас віленскага маршалка А. Дамейкі, што стала прычынай ягонай ссылкі адміністрацыйным шляхам, а на маёнтак быў накладзены секвестр[1]. Праз некалькі год маёнтак быў вернуты сыну Ігнацыю[2].
Пасля пяцігадовага знаходжання ў ссылцы ў Верхаянску[2] Мечыслаў атрымаў магчымасць пераезду ў Царства Польскае. Нейкі час пражываў у Дрэздэне, пасля чаго вярнуўся на радзіму[1].
Памёр 4 верасня 1883 года. Пахаваны на каталіцкім могільніку ў Ільі[2][3].
Сям’яПравіць
Жонка Сузанна з Багдановічаў (пам. 1909), дачкой вілейскага маршалка Ануфрыя Багдановіча. Дзеці:
- Канстанцыя (нар. 1847), у шлюбе з Міхалам Казімірам Ромерам (1845—1920) мела шасцёра дзяцей, у т. л. Міхала Піуса Ромера (1880—1945), вучонага і грамадска-палітычнага дзеяча;
- Ігнацы (нар. 1850), у шлюбе з Аленай Незабытоўскай (1863—1920). Быў бяздзетны i Асцюковічы запісаў на племянніка Януша, сына Ружы. Пахаваны ў Ільі[2][3].
- Луцыя (каля 1850 — ?), у шлюбе з Юзафам Валадковічам (каля 1840 — ?).
- Цэліна (1852? — 1912), у шлюбе з Конрадам Тукалам (пам. 1908).
- Марыя.
- Ружа (каля 1860 — ?), у шлюбе з Янам Тукалам (каля 1860 — ?).