Міхал Піус Пасхаліс Ромер (польск.: Michał Pius Paschalis Römer, літ.: Mykolas Römeris; 25.4(7.5).1880, в. Багдонішкі Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер Панявежскі пав. Літвы — 22.2.1945) — польскі і літоўскі вучоны, грамадска-палітычны дзеяч.

Міхал Піус Ромер
Дата нараджэння 7 мая 1880(1880-05-07)[1] ці 17 мая 1880(1880-05-17)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 1945(1945-02-22)[1][2] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Міхал Казімір Ромер[d]
Маці Канстанцыя з Тукалаў[d]
Муж Рэгіна з Ромераў[d]
Род дзейнасці юрыст, суддзя, выкладчык універсітэта, адвакат, палітык, публіцыст
Навуковая сфера палітыка[3], права[3] і публіцыстыка[3]
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне Правіць

З шляхецкага роду Ромераў, сын Міхала Казіміра Ромера (1845-1920) і Канстанцыі з Тукалаў (1847-?).

Адукацыя Правіць

Вучыўся ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (1901-02), Парыжскай школе палітычных навук (1902-05).

Дзейнасць у Расійскай імперыі Правіць

У 1911-15 супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва», член рэдакцыі віленскай газеты «Kurier Krajowy» («Краёвы кур'ер»; 1913). Узначальваў віленскую масонскую ложу «Літва». Станоўча ацэньваў грамадска-палітычны і культурны рух беларусаў і літоўцаў, абараняў яго ад нападак польскіх і рускіх шавіністычных колаў. Адзін з галоўных ідэолагаў ліберальна-дэмакратычнага крыла краёўцаў. У 1913-15 распрацаваў канцэпцыю новай Рэчы Паспалітай у выглядзе канфедэрацыі Польшчы і «гістарычнай Літвы» як самастойных і дэмакратычных дзяржаў. Для вырашэння гэтай задачы ў 1915 далучыўся да легіёнаў Ю. Пілсудскага.

Незалежная Літва Правіць

У 1919 па даручэнні апошняга вёў у Коўне перагаворы з літоўскім кіраўніцтвам пра стварэнне канфедэрацыі, але літоўскі бок не прыняў гэтую прапанову. У 1920 асудзіў захоп Віленшчыны войскамі генерала Л. Жалігоўскага і ў знак пратэсту пераехаў у Літву. Прафесар права (1922) і рэктар Ковенскага (1927-28, 1933-39), прафесар Віленскага (1940-45) універсітэтаў. У час нацысцкай акупацыі арганізоўваў у Вільні тайнае навучанне, падтрымліваў сувязь з рухам Супраціўлення.

Сям’я Правіць

У першым шлюбе (17 кастрычніка 1909) з Рэгінай з Ромераў (1882-?), дачкой Эдварда Матэвуша Ромера і Юзэфы з Чахоўскіх, меў дачку Цэліну (1910-?).

У другім шлюбе (23 красавіка 1938) з Ядвігай Чапайце (Čepaitė; 1905—1988). Дзеці:

  • Канстанцыя (нар. 1938).
  • Ядвіга (1940-?), у шлюбе з Вітаўстасам Віткаўскасам (нар. 1939) мела сына Дарыюса (нар. 1963).
  • Жармена (1944-?), у шлюбе з Відасам Закаравічусам (нар. 1944) мела дачку Юліце (нар. 1969).

Творы Правіць

  • Römer M. Litwa. Studium odrodzenia narodu litewskiego. — Lwów, 1908
  • тое ж па-літоўску: «Lietuva. Studija apie lietuvių tautos atgimimą». ISBN 9955-601-94-9
  • «Konstitucinės ir teismo teisės pasieniuose». ISBN 9986-9004-1-7

Ушанаванне памяці Правіць

У 2004 годзе Літоўскаму ўніверсітэту права ў Вільнюсе нададзена імя Ромера.

Зноскі

  1. а б Michał Pius Romer // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура Правіць

  • Смалянчук, А. Краёвая ідэя і беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я гг. / А. Ф. Смалянчук // Homo Historicus 2012. Гадавiк антрапалагiчнай гiсторыi / пад. рэд. А. Ф. Смаленчука. — Вiльня: ЕГУ, 2012. — С. 380—405.
  • Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
  • Miknys, R. Wilno i Wileńszczyna w koncepcjach Michała Römera i krajowców / R. Miknys // Europa nieprowincjonalna. Non provincial Europe / red. Krystyna Kanecka. — Warszawa : Rytm, 1999. — S. 57—65.
  • Sawicki, J. Michał Römer a problemy narodowościowe na ziemiaсh byłego Wielkiego Księstwa Litewskiego / J. Sawicki. — Toruń : TNT, 1998. — 153 s.
  • Міхал Ромер. Віленская прэса // Наша слова.pdf № 29 (81), 19 ліпеня 2023. // на pawet.net

Спасылкі Правіць

[[Катэгорыя:Масоны]