Меір Бар-Ілан (сапр. прозвішча — Бе́рлін, 10 кастрычніка 1880, Валожын, Мінская губерня, Расійская імперыя17 кастрычніка 1949, Іерусалім, Ізраіль) — рабін, адзін з лідараў рэлігійнага сіянізму, сын рабі Нафталі Цві Іехуды Берліна.

Меір Бар-Ілан
Род дзейнасці рабін, энцыклапедыст
Дата нараджэння 10 красавіка 1880(1880-04-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 1949(1949-04-17) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне іўдаізм
Бацька Naftali Zvi Yehuda Berlin[d]
Дзеці Tuvia Bar-Ilan[d]
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Малодшы сын кіраўніка валожынскай ешывы. Вучыўся ў ешывах у гарадах Валожыне, Цяльшы, Брэст-Літоўску і Наваградку. Прадстаўляў рух «Мізрахі» на 7-м сіянісцкім кангрэсе ў 1905 годзе. Быў заўзятым праціўнікам плана Уганды. У 1915—1926 гадах жыў у ЗША і выкладаў у Ешыбот-юніверсіці. У 1926 годзе Бар-Ілан пасяліўся ў Іерусаліме, дзе стаў старшынёй Сусветнага цэнтра Мізрахі. У 1938—1949 гадах Бар-Ілан быў галоўным рэдактарам штодзённай газеты «Мізрахі» «Ха-Цафэ». Бар-Ілан — арганізатар і ініцыятар пачатага ў 1947 годзе выдання «Талмудысцкай энцыклапедыі». Пасля ўтварэння Дзяржавы Ізраіль Бар-Ілан арганізаваў вучоны камітэт па вывучэнні юрыдычных пытанняў новай дзяржавы з пункту гледжання габрэйскага права. Бар-Ілан быў арганізатарам «Нацыянальнага рэлігійнага фронту», групоўкі рэлігійных партый, якія выступілі з адзінай платформай падчас першых выбараў у Кнэсеце.

Увекавечанне памяці правіць

У гонар Бар-Ілана названы Універсітэт Бар-Ілана, заснаваны рэлігійным рухам «Мізрахі». Адна з найбуйнейшых агульнаадукацыйных Ешыбот руху «Бней Аківа», «Нетыў Меір», названая ў гонар Бар-Ілана. Акрамя гэтага ў многіх гарадах Ізраіля ёсць вуліца Бар-Ілана.