Мнагакратная рыфма
Мнагакра́тная ры́фма — рыфма, якая паўтараецца ў вершы пяць і больш разоў запар. Асабліва характэрная мнагакратная рыфма для ўсходняй паэзіі. Аднак сустракаецца яна і ў беларускай паэзіі, спалучаючы тыя радкі твора, у якіх разгорнутая адна вобразная думка. Напрыклад:
- І мне наканаваны бой
- З другімі і з самім сабой —
- Бой з тупасцю, як пень, тупой,
- Бой з чэрствасцю, як час, скупой,
- Бой з крывадушнасцю любой,
- Бяскроўны, ды смяротны бой.
- Бой нерваў, сэрца перабой,
- Калі нібы перад табой
- Такі, як ты, ды не такі,
- А пустазвоны-мастакі.
- (А. Лойка «…I мне наканаваны бой»)
Літаратура
правіць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.