Мната
Мната (чэшск.: Mnata) — другі з сямі легендарных князёў Чэхіі ад легендарнага заснавальніка дынастыі Пржэмысловічаў Пржэмысла Аратага, да першага гістарычна дакладнага князя Барывоя. Імёны гэтых князёў упершыню сустракаюцца ў «Чэшскай хроніцы» Казьма Пражскага, адкуль патрапілі ў большасць гістарычных прац аж да працы XIX стагоддзя Францішка Палацкага «Гісторыя чэшскага народа ў Чэхіі і Маравіі».
Мната | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 738 |
Смерць | 804 |
Род | Пржэмысловічы |
Бацька | Незамысл[d] |
Дзеці | Воен[d] |
Веравызнанне | славянскае язычніцтва |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле адной з тэорый, колькасць князёў адпавядае выяве на фрэсках на сценах ратонды ў Знойма ў Маравіі. Аднак Анежка Мерхаўтава сцвярджае, што на фрэсцы намаляваны ўсе прадстаўнікі дынастыі Пржэмысловічаў, у тым ліку малодшых князёў Маравіі[1].
Паходжанне імя
правіцьЗавіс Каландра меркаваў, што ў імёнах сямі князёў былі зашыфраваны старажытнаславянскія назвы дзён тыдня — Мната быў другім днём тыдня — панядзелкам, (сяр. ням.: Montag)[2]. Паводле іншай тэорыі, гэта імя ўзнікла з-за памылкі ў пашкоджаным старадаўнім славянскім рукапісе[3].
Сем міфічных князёў
правіцьСем князёў Чэхіі пасля Пржэмысла | |
---|---|
Незамысл | |
Мната | |
Воен | |
Уніслаў | |
Кржэсамысл | |
Неклан | |
Гасцівіт |
Зноскі
Літаратура
правіць- Barbara Krzemieńska, Anežka Merhautová, Dušan Třeštík: «Moravští Přemyslovci ve znojemské rotundě», Praha 2000.
- Záviš Kalandra: «České pohanství», Praha 1947
- Vladimír Karbusický: «Báje, mýty, dějiny. Nejstarší české pověsti v kontextu evropské kultury», s. 237, Praha 1995