Баржывой I

(Пасля перасылкі з Барывой)

Баржывой I (чэшск.: Bořivoj I.) (каля 852 — не пазней 894[3]) — першы гістарычны князь чэхаў з 870/872 года, прадстаўнік дынастыі Пржэмысловічаў. Паводле легенд, сын чэшскага князя Гасцівіта.

Баржывой I
чэшск.: Bořivoj I.
Хрышчэнне князя Баржывоя. Карціна Вацлава Маркоўскага (XIX ст.).
Хрышчэнне князя Баржывоя.
Карціна Вацлава Маркоўскага (XIX ст.).
1-ы князь чэхаў
870/872 — не пазней 894
Пераемнік Спытыгнеў I
Нараджэнне не пазней за 855
Смерць не пазней за 889
Род Пржэмысловічы
Бацька Гасцівіт[d]
Жонка Людміла Чэшская[1]
Дзеці Ураціслаў I і Спытыгнеў I[2]
Веравызнанне Slavic Christianity[d]
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Чэхія ў складзе Вялікай Маравіі (Чэхія адзначана № 19).

Першапачатковым уладаннем Баржывоя I была крэпасць у Леві-Градзеку (на паўночны захад ад сучаснай Прагі) і яго землі ўваходзілі ў склад Вялікай Маравіі. Упершыню ўзгадваецца ў гістарычных дакументах у 870 годзе, калі ўдзельнічаў на старане вялікамараўскага князя Святаполка I у бітве з каралём Усходне-франкскага каралеўства Людовікам II Нямецкім. За гэта Святаполк I дараваў Баржывою зямлі ў цэнтральнай частцы сучаснай Чэхіі, дзе Баржывой на гары Градзішын пабудаваў крэпасць (град), на месцы якога ўзнікла Прага. Каля 872 года Святаполк Мараўскі прызнаў яго князем усіх чэхаў.

У гэта ж час[4], паводле «Легенды Крыспіяна», створанай у 990-я гады, Баржывой быў хрышчоны пры двары князя Святаполка Святым Мяфодзіем. Для распаўсюджвання хрысціянства ў землях чэхаў князь Вялікай Маравіі накіраваў яго да Баржывоя і тут Мяфодзій ахрысціў жонку Баржывоя, Людмілу, і некаторых набліжаных князя, аднак большасць чэхаў засталіся язычнікамі. У сваёй новай сталіцы Баржывой пабудаваў першую ў Чэхіі хрысціянскую царкву — царкву Святога Клімента. З прычыны таго, што шматлікія чэхі былі незадаволены палітыкай хрысціянізацыі, якая праводзіцца Баржывоем I, у 883 ці ў 884 годзе супраць князя паднялося паўстанне, якое ўзначаліў яго сваяк Строймір. Баржывой бег да князя Святаполка I і неўзабаве з яго дапамогай здушыў паўстанне. У гонар перамогі ён пабудаваў у сваёй сталіцы, на месцы, дзе збіралася народнае веча, царкву Святой Дзевы Марыі. Калі праз некалькі гадоў Баржывой памёр, яго землі перайшлі пад непасрэдную ўладу князя Святаполка I Мараўскага, аднак, пасля яго смерці ў 894 годзе князем чэхаў стаў старэйшы сын Баржывоя, Спытыгнеў I.

Сям’я правіць

Продкі правіць

Шлюб і дзеці правіць

Жонка: з 874 года(?) — святая Людміла (каля 860—15 верасня 921), дачка Славібара з Псова.

Дзеці: тры дачкі і тры сыны, у тым ліку:

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Lundy D. R. The Peerage
  3. Даты жыцця Баржывоя I дакладна не вядомыя. Як даты нараджэння фігуруюць таксама 853 і 855 гады, як даты смерці — 888 і 889 гады.
  4. Дата хрышчэння Баржывоя I дакладна не ўсталявана і ў розных крыніцах згадваюцца 869, 870, 872, 883 і 885 гады.

Літаратура правіць