Мова Фэст

беларускі фестываль

«Мо́ва Фэст» — беларускі фестываль, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Адбыўся 22 лютага 2020 года ў мінскім культурным хабе «ОК16», працавала 6 тэматычных пляцовак.[1] Асноўнымі мэтамі сталі паказ і расповяд пра дасягненні беларускай мовы за апошнія 10 гадоў, збор разам бізнесу і грамадскіх ініцыятываў, актывістаў і творчай інтэлігенцыі, НДА і актыўных беларусаў, якія вучаць, падтрымліваюць, папулярызуюць і развіваюць беларускую мову, дэманстрацыя рэчаў, з’яваў, вырабаў, розных прадуктаў і мастацкіх твораў, якія ствараюцца па-беларуску ці прысвечаныя беларускай мове, прэзентацыя разнапланавасці і разнастайнасці носьбітаў беларускай мовы.[2] Хэдлайнерам музычнай часткі стаў гурт «Volski».

Мова Фэст
лагатып
Асноўная інфармацыя
Гады правядзення 2020
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Заснавальнікі «Арт Сядзіба»
Мова песень беларуская
Тэматыка Міжнародны дзень роднай мовы
Склад
удзельнікаў
Volski
http://movafest.by/

Зноскі

  1. Mova fest(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2020. Праверана 14 чэрвеня 2020.
  2. Гезгало, Сергей (22.02.2020 / 21:04). "«Драйвово». Более 10 тысяч человек побывали на «Мова Фэсте» в Минске ВИДЕО"(руск.). Наша Ніва. Праверана 2020-06-14. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)

Спасылкі

правіць