Могилёвская жизнь
Могилёвская жизнь — грамадска-палітычная штодзённая газета, орган Магілёўскага губернскага земства. Выдавалася ў Магілёве з ліпеня па лістапад 1917 года.
«Могилёвская жизнь» | |
---|---|
![]() | |
Тып | газета |
Краіна | |
Заснавана | ліпень 1917 |
Спыненне публікацый | 20 лістапада (3 снежня) 1917 |
Палітычная прыналежнасць | Магілёўскае губернскае земства[d] |
Мова | руская мова |
Галоўны офіс |
Публікавала матэрыялы, якія адлюстроўвалі палітычнае жыццё Магілёва і іншых гарадоў і мястэчкаў губерні ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення Кастрычніцкай рэвалюцыі, дзейнасць палітычных партый, нацыянальных груп, органаў самакіравання, звесткі пра стаўленне іх да важных палітычных падзей таго перыяду. Змешчаны паведамленні пра перамогу Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе[ru], пра пасяджэнне Петраградскага Савета[ru] 25.10(7.11). 1917 г. выступленнямі У. І. Леніна, А. В. Луначарскага, Р. Я. Зіноўева, Л. Д. Троцкага. Падрабязна выкладзены матэрыялы пра 2-і Усерасійскі з’езд Саветаў[ru], яго склад і ход працы, апублікаваны прамовы У. І. Леніна.
Пасля атрымання паведамлення пра перамогу Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе, нягледзячы на спробы афіцыйных улад горада замоўчаць пра гэту найважнейшую падзею, ужо раніцай 25 кастрычніка былі апублікаваны ўсе падрабязнасці. Асвятляла пасяджэнні палітычных і грамадскіх арганізацый горада, армейскага камітэта пры Стаўцы[ru], выканкама Савета. Інфармавала пра з’езды Саветаў, выніках выбараў ва Устаноўчы сход[ru] па Магілёўскай губерні.
Апошні вядомы нумар газеты ад 20.11(3.12).1917.
ЛітаратураПравіць
- «Могилёвская жизнь» // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Могилёвская жизнь