Мошна — біялагічны заказнік-журавіннік рэспубліканскага значэння. Створаны ў 1979 годзе на тэрыторыі Віцебскага раёна (Скрыдлеўскае лясніцтва) для аховы прыродных запасаў журавін. Плошча 399 га. Размешчаны на балоце Мошна.

Мошна
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 398,76 га
physical
Мошна
Мошна
physical
Мошна
Мошна

Апісанне правіць

У складзе расліннасці хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы з пашырэннем журавін, бярозава-асаковыя фітацэнозы, лясы (хвойнікі багуновыя і асаковыя, бярэзнікі асаковыя). На ўчастках з мінеральнымі глебамі яловыя (кісліцавыя, імшыстыя), асігавыя (кісліцавыя) і бярозавыя (чарнічныя) лясы.

На тэрыторыі заказніка адзначаны гнездаванні рэдкіх відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: белая курапатка, салаўіны свярчок, дзербнік, шэры саракапут.

Літаратура правіць

  • Мошна // Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды Беларусі / рэд.-склад. В. К. Мазоўка, Н. М. Сямашка. — Мінск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 1985. — С. 79.
  • «Мошна» // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.]; уклад. М. В. Півавар. — Мінск : Паркус плюс, 2008. — С. 45.
  • Мошна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Бровкі, 1984. — Т. 3. — С. 405.
  • Мошно // Заповедные территории Беларуси / сост. П. И. Лобанок. — Минск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 2008. — С. 238—239.