Жураві́ны[4][5] (Oxycóccus) — таксон сямейства Верасовыя, які аб’ядноўвае вечназялёныя кусцікі, якія сцелюцца пры росце і растуць на балотах у Паўночным паўшар’і. Таксон Oxycoccus разумеецца ў розных крыніцах па-рознаму: і як самастойны род Oxycoccus Hill (1756) (у рускакамоўнай літаратуры такі погляд распаўсюджаны да цяперашняга часу[6]), і як падрод роду Вакцыніум — Vaccinium subgen. Oxycoccus (Hill) A.Gray (1848)[7], — і як секцыя таго ж роду — Vaccinium sect. Oxycoccus (Hill) W.D.J.Koch (1837)[8].

Журавіны

Журавіны звычайныя (Vaccinium oxycoccos) з пладамі на балоце ў атачэнні моху Sphagnum rubellum. Ніжняя Саксонія, Германія.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vaccinium subgen. Oxycoccus (Hill) A.Gray (1848)

Сінонімы
Vaccinium sect. Oxycoccus (Hill) W.D.J.Koch (1837)
Віды
Арэал
выява

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23571
NCBI  13749

Этымалогія

правіць

Лацінскае слова oxycoccos паходзіць ад грэч. ὀξύς («кіслы») і грэч. κόκκος («ягада»), па смаку пладоў. Першыя еўрапейскія пасяленцы ў Паўночнай Амерыцы называлі журавіны «Craneberry» (літар. ягада-журавель), бо раскрытыя кветкі на сцеблах нагадвалі ім шыю і галаву жураўля. У XVII стагоддзі Новай Англіі журавіны часам называлі «Bearberries» (літ. «мядзведжая ягада»), бо людзі часта бачылі, як мядзведзі елі яе. Не варта блытаць словы «oxycoccos» (відавы эпітэт віду Vaccinium oxycoccos) і «Oxycoccus» (назва падроду і секцыі).

Беларуская назва блізкая да англійскай англ.: cranberry (англ.: cran — журавель) і нямецкай дыялектнай ням.: kronsbeere, kranzbeere (ням.: Kranich — журавель)[9]. Ф. Янкоўскі тлумачыць журавіны як ягады на імшыстых балотах, дзе вадзіліся журавы[10]. Слова журавіны ў такім самым значэнні сустракаецца і ў дыялектах рускай мовы[11][12]. Слова мае паўночна-славянскі характар. Паморскае значэнне žuravina 'шчаўе' указвае на разуменне слова ў сувязі са смакам і са словам žur 'жур' і 'шчаўе'. Параўнальна яшчэ чэшск.: žiravina — 'едкі матэрыял'[13].

Біялагічнае апісанне

правіць
 
Журавіны звычайныя (Vaccinium oxycoccos). Батанічная ілюстрацыя Адольфа Іпея  (англ.) з кнігі Vervolg op de Afbeeldingen der Artsenij-gewassen met derzelver Nederduitsche en Latijnsche beschrijvingen, 1813
 
Квітнеючыя Журавіны звычайныя (Vaccinium oxycoccos). Горны масіў Швабскі Альб, Германія

Усе віды журавін — вечназялёныя хмызнячкі, якія сцелюцца, з гнуткімі ніткападобнымі ўкаранённымі сцебламі даўжынёй ад 15 да 75 см[6][14][15].

Каранёвая сістэма — стрыжневая. На каранях журавін жыве грыб, ніткі якога шчыльна злучаюцца з клеткамі кораня і ўтвараюць мікарызу. Ніткі грыба прымаюць з глебы пажыўныя растворы і перадаюць іх караням.

Лісце доўгае, бліскучае, чарговае, даўжынёй ад 3 да 15 мм[14], шырынёй ад 1 да 6 мм[6][14], яйкападобнае або даўгаватае з кароткім хвосцікам. Ліставая пласцінка зверху цёмна-зялёная[14], знізу — попельная (белая ці шэраватая), з уціснутай сярэдняй жылай. На зіму не адпадае[14]. На ніжняй паверхні ліста знаходзіцца воск[14], які перашкаджае вадзе заліваць вусцейкі і які абараняе такім чынам расліну ад парушэння яе нармальных функцый.

Кветкі светла-пурпурныя або ружовыя[14], правільныя, звернутыя песцікам дадолу (паніклыя). На кветаножцы, якая можа быць дастаткова доўгай (у журавін звычайных яе даўжыня можа быць амаль да 5 см[6]). Долей чашачак чатыры. Вяночак глыбока-чатырохраздзельны[14] (але сустракаюцца кветкі і з пяццю пялёсткамі[16]); пялёсткі адагнутыя назад. Тычачак восем[14]. Песцік адзін[14]. Завязь ніжняя. Ва ўмовах еўрапейскай часткі Расіі квітнее ў маі-чэрвені. Працягласць жыцця адной кветкі журавін звычайных — 18 дзён.

Формула кветкі:   [17].

 
Плады журавін з карэльскага балота. Дыяметр 16,2 мм

Плод — цёмна-чырвоная шарападобная, эліпсаідальная ці яйкападобная вельмі кіслая ягада[6][14] з сакавітай мякаццю і шчыльнай лупінкай. Памер ягады, якая вырасла на балоце, дасягае 18 мм[14]. Для журавін характэрная арнітахарыя: плады ядуцца птушкамі, якія пераносяць яе насенне на вялікія адлегласці. Штогод адна расліна ўтварае некалькі сотняў ягад[18].

Квітнее ў маі, ягады спеюць у верасні—кастрычніку і застаюцца на зіму[14].

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

У прыродзе ўсе віды журавін растуць у сырых месцах: на пераходных і уверсеавых балотах, у сфагнавых іглічных лясах, часам — па забалочаных берагах азёр[6].

Журавіны вельмі святлалюбныя, але не патрабавальныя да мінеральнага харчавання[18].

Класіфікацыя

правіць

Таксанамічнае становішча

правіць

У розных крыніцах паказваецца розны ранг таксона Oxycoccus (Журавіны); звычайна гэты таксон разглядаецца альбо як адзін з двух падродаў роду Ягаднік (Vaccinium subgen. Oxycoccus), альбо як адна з больш чым трыццаці секцый гэтага ж роду (Vaccinium sect. Oxycoccus). У рускамоўнай літаратуры таксон Oxycoccus дагэтуль нярэдка разглядаецца як самастойны род[6].

Таксанамічная схема

правіць
  яшчэ 25 сямействаў,
у тым ліку
Actinidiaceae, Balsaminaceae, Першацветныя, Sapotaceae, Theaceae
і эбенавыя
  яшчэ больш ста родаў,
з якіх у адно падсямейства з ягаднікам уваходзяць Agapetes, Gaultheria, Zenobia, Cavendishia, Pieris, імшарніца, Chamaedaphne
 
          дзве секцыі,
3—4 віды
  парадак
Верасакветныя
    падсямейства Vaccinioideae     падрод Журавіны  
                 
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя (класіфікацыя згодна Сістэме APG II)     сямейства
Верасовыя
    род Ягаднік    
             
  яшчэ 44 парадкі,
з якіх
да верасакветных
найбольш блізкія:
Geraniales, Cornales, Crossosomatales, міртакветныя.
  іншыя падсямействы   падрод Вакцыніум
(больш 30-ці секцый,
якія яднаюць
каля 450 відаў,
сярод якіхх:
брусніцы, буякі, Vaccinium praestans, чарніцы і інш.)
 
       

Секцыі і віды

правіць
 
Кветка Журавін звычайных (Vaccinium oxycoccos) буйным планам

Секцыі і віды[19]:

  • Vaccinium sect. Oxycoccus (Hill) W.D.J.Koch (1837)
    • Vaccinium macrocarpon Ait. (1789) — Журавіны буйнаплодныя, ці Журавіны амерыканскія. Расліна, якая сцелецца, з Паўночнай Амерыкі. Гэты від вырошчваюць у камерцыйных мэтах дзеля адносна буйных чырвоных пладоў[20]
    • Vaccinium oxycoccos L. (1753) — Журавіны, ці Журавіны звычайныя. Еўразійскі від. Хмызнячкі, якія сцелюцца, з тонкімі сцебламі, дробнымі, знізу белым лісцем, чатырохраздзельным вяночкам і ядомымі цёмна-чырвонымі ягадамі. Часам расліны гэтага віду ўтвараюць шырокія зараснікі на сфагнавых і тарфяных балотах[6][21]. Ягады збіраюць для выкарыстання ў перапрацаваным выглядзе.
      • [syn. Oxycoccus hagerupii Á.Löve & D.Löve (1961)]
      • [syn. Oxycoccus oxycoccos (L.) MacMill. (1892)]
      • [syn. Oxycoccus palustris Pers. (1805) — Журавіны балотныя][22]
      • [syn. Oxycoccus quadripetalus (Oxycoccus quadripetala) Gilib. (1782) — Журавіны чатырохпялёсткавыя, ці Журахвіна, ці Клюква, ці Журовіны, ці Жыравіны][4]
      • [syn. Vaccinium hagerupii (Á.Löve & D.Löve) Ahokas (1971)]
      • [syn. Vaccinium palustre Salisb. (1796) — Журавіны балотныя]
    • Vaccinium microcarpum (Turcz. ex Rupr.) Schmalh. (1871) — Журавіны дробнаплодныя. Еўразійскі від з больш дробнымі, чым у журавін звычайных, лісцем і пладамі[23] Назва Vaccinium microcarpum (Turcz. ex Rupr.) Schmalh. (1871) ў міжнародных батанічных базах дадзеных нярэдка ўваходзіць у сінаніміку віду Vaccinium oxycoccos L. (1753)[24], але ў рускамоўнай батанічнай літаратуры гэты від да цяперашняга часу (2009) разглядаецца як самастойны[6].
      • [syn. Oxycoccus microcarpus Turcz. ex Rupr. (1845) — Журавіны дробнаплодныя][4]. У выпадку, калі Vaccinium microcarpum (Turcz. ex Rupr.) Schmalh. (1871) не разглядаецца як самастойны від, назва Oxycoccus microcarpus Turcz. ex Rupr. (1845) уваходзіць у сінаніміку віду Vaccinium macrocarpon Ait. (1789).
  • Vaccinium sect. Oxycoccoides Benth. & Hook.f. (1876). Часам гэты таксон разглядаецца ў рангу падроду роду Ягаднік — Vaccinium subgen. Oxycoccoides (Benth. & Hook.f.) Sleumer (1936)[25] — ці нават самастойнага роду Oxycoccoides (Benth. & Hook.f.) Nakai (1917)[26].
    • Vaccinium erythrocarpum Michx. (1803). Від, распаўсюджаны ў гарах на паўднёвым усходзе ЗША (штаты Вірджынія, Паўночная Караліна, Тэнэсі), а таксама ва Усходняй Азіі. Англійскія назвы расліны — southern mountain cranberry («паўднёвыя горныя журавіны»), bearberry («мядвежая ягада») і arando. Хмызняк вышынёй да метру з паловай, які расце ў зацененых месцах; ягады цёмна-чырвоныя, празрыстыя, з вельмі прыемным пахам, ядомыя, выкарыстоўваюцца ў сырым і перапрацаваным выглядзе[27].
      • [syn. Hugeria erythrocarpa Small (1903)]
      • [syn. Schollera erythrocarpa Britton (1894)]
      • [syn. Oxycoccus erythrocarpus Pers. (1805)]
      • Vaccinium erythrocarpum subsp. erythrocarpum
      • Vaccinium erythrocarpum subsp. japonicum (Miq.) Kloet (1991)

Хімічны склад пладоў

правіць
 
Плады журавін балотных
Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта
Энергетычная каштоўнасць 46 ккал 192 кДж
Вада87,13
Бялкі0,39
Тлушчы0,13
Вугляводы12,20

Тыямін (B1)0,012 мг
Рыбафлавін (B2)0,020 мг
Ніяцын (B3)0,101 мг
Аскарбінавая кіслата (віт. C)13,3 мг

Жалеза0,25 мг
Калій85 мг
Натрый2 мг

Крыніца: Nutrient data for 09078, Cranberries, raw /
National Nutrient Database for Standard Reference.
Beltsville Human Nutrition Research Center of the Agricultural Research Service.
Last Modified: 12/07/2012. (Праверана 2 лютага 2013)

З практычнага пункту гледжання ў пладах журавін найбольшае значэнне надаецца ўтрыманню цукроў, арганічных кіслот, пекцінавых рэчываў і вітамінаў.

З кіслот у ягадах пераважае лімонная кіслата, таксама прысутнічаюць бензойная, хінная, урсолавая, хларагенавая, яблычная, алеанолавая, γ-оксі α-кетамасляная, α-кетаглутаравая. У следавых колькасцях — шчаўевая і бурштынавая кіслоты.

З цукроў асноўнае месца займаюць глюкоза і фруктоза, значна менш цукрозы. З групы поліцукрыдаў найбольшае практычнае значэнне маюць пектыны, якія змяшчаюцца ў значнай колькасці ў ягадах журавін.

Плады журавін багатыя вітамінам C, у гэтым роўныя апельсінам, лімонам, грэйпфрутам, суніцам садовым. З іншых вітамінаў плады ўтрымліваюць B1, B2, B5, B6, PP. Журавіны з’яўляюцца каштоўнай крыніцай вітаміна K1 (філахінон), не саступаючы капусце і суніцам.

З іншых рэчываў у складзе пладоў адзначаецца бетаін і біяфлаваноіды: антацыяны, лейкаантацыяны, катэхіны, флаванолы і фенолакіслоты, а таксама макра- і мікраэлементы: значная колькасць калію, менш фосфару і кальцыю. Параўнальна шмат жалеза, таксама ёсць марганец, малібдэн, медзь. Акрамя іх маецца ёд, магній, барый, бор, кобальт, нікель, волава, свінец, серабро, тытан, хром, цынк, алюміній і іншыя[28].

Збор і захоўванне

правіць

Расце на тарфяным грунце і імховых балотах. Разам з журавінамі растуць хвоя (Pinus), буякі (Vaccinium uliginosum), падвей (Eriophorum), багун (Ledum). Збіраюць ягады з надыходам першых замаразкаў  (руск.) і да ўтварэння снежнага покрыва, а паўтараюць збор пасля раставання снегу. Збіраюць ягады ўручную або з дапамогай грабеньчыкаў. Пры абодвух спосабах іх трэба збіраць асцярожна, не пашкоджваючы, таму што дэфармаваныя ягады хутка псуюцца.

Сабраныя ягады сартуюць і чысцяць ад дамешкаў, асцярожна складаюць у плеценыя кошыкі ўмяшчальнасцю 35-60 кг. Кошыкі не дасыпаюць да краёў на 5 см, ягады прыкрываюць чыстай мешкавінай і перавозяць да месцаў перапрацоўкі. Захоўваюць свежыя ягады пры тэмпературы каля 0°C, пры адсутнасці халоднага памяшкання ягады перасыпаюць у бочкі і заліваюць вадой, якасць ягад пры гэтым амаль не змяняецца.

У Беларусі расце паўсюдна. Плошчы журавіннікаў ва Украіне складаюць каля 30 тыс. га, толькі за апошнія 10 гадоў яна скараціліся на 7 тыс. га ў сувязі з інтэнсіўнай меліярацыяй Заходняга Палесся. Захаванне журавін магчыма толькі пры ўзмацненні аховы захаваных масіваў і стварэнні культурных плантацый.

 
Збор журавін на прамысловай плантацыі. Штат Нью-Джэрсі, ЗША

Першыя спробы стварэння штучных плантацый журавіны балотнай праведзены па ініцыятыве В. Ф. Буткуса  (літ.) інстытутам батанікі АН Літвы (1966 г.).

Для развядзення журавін выкарыстоўваюць выпрацаваныя тарфянікі, ствараючы пэўную сістэму водазабеспячэння. Высаджваюць каранёвыя парасткі або сцябловыя чаранкі. На штучных плантацыях на трэці год журавіны пладаносяць. Плантацыі даўгавечныя, могуць існаваць да 80 гадоў і даваць ураджай да 4-6 т/га. Сабекошт ягад, вырашчаных на плантацыі, у 8-10 разоў ніжэй за кошт ягад, якія купляюцца ў насельніцтва. Таму вырошчванне журавін з’яўляецца не толькі мэтазгодным і прыбытковым, але і дазваляе вырашыць праблему рэкультывацыі пустэч, а таксама аднаўлення закінутых торфараспрацовак.

У канцы 1970-х гадоў доследныя ўчасткі па вырошчванні журавіны балотнай былі створаны ў Чувашыі, у Цэнтральным батанічным садзе Сібірскага аддзялення АН Расіі, Нігуласкім запаведніку  (англ.) (Эстонія), Волжскім лясніцтве Ніжагародскай вобласці, Камень-Кашырскім лясгасе Валынскай вобласці, Латвіі, Галоўным Батанічным садзе АН Расіі  (руск.). Перспектыўны для вырошчвання ва ўмовах Палесся і паўночнаамерыканскія сарты журавіны з буйнымі пладамі, якая вырошчваецца на спецыяльных плантацыях (чэках) з XIX стагоддзя. Найбуйнейшым вытворцам гэтай ягады з’яўляецца ЗША, плантацыі ёсць таксама ў Канадзе, Беларусі, Польшчы, скандынаўскіх краінах.

У канцы 2010-х гадоў Беларусь выйшла на 3-е месца ў свеце па аб’ёмах збору журавінаў і на 4-е месца па экспарце пасля Чылі, Канады і ЗША[29].

Значэнне і прымяненне

правіць

Ягады журавін маюць вялікае гаспадарчае значэнне[14]. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці і медыцыне[14]. Акрамя таго журавіны з’яўляюцца сезоннай ежай шматлікіх дзікіх жывёл і птушак. Ранняй вясной частуецца журавінамі мядзведзь, яе ахвотна ядуць куніцы, радзей вавёркі. Багатыя ягаднікамі балоты вабяць белых курапатак, цецярукоў, глушцоў і рабчыкаў[14].

Ягады журавін ідуць на прыгатаванне соуса, дэсерта журавіны ў цукры, морсаў, сокаў, квасаў, экстрактаў, кісялёў, якія ўяўляюць сабой добрыя крыніцы карысных рэчываў і вітамінаў. Узвары і экстракты з журавінаў прыемныя і карысныя пры стоме. Лісце можа ўжывацца як гарбата.

Асаблівасць журавін у тым, што іх ягады могуць захоўвацца ў свежым выглядзе да наступнага ўраджаю ў драўляных бочках, напоўненых вадой[30].

Ягады выкарыстоўваюцца як супраццынготны сродак, пры прастудных захворваннях, рэўматызме, ангіне, авітамінозах, а таксама ў харчовай і лікёра-гарэлачнай прамысловасці[18]. У народнай медыцыне ягады спажываюць пры зніжанай кіслотнасці страўніка.

Асаблівасць журавін буйнаплодных, што вырошчваюцца ў велізарных колькасцях у ЗША і Канадзе, складаецца ў тым, што ў яе пладах маюцца паветраныя камеры, таму гэта адна з нямногіх ягад, якія плаваюць на паверхні вады. Гэта робіць збор ягады істотна меней працаёмкім у параўнанні са звычайным ручным зборам: у канцы сезону чэкі з саспелай ягадай запаўняюць вадой і пускаюць спецыяльныя камбайны, якія ўзбіваюць гэту ваду, пры гэтым спелыя ягады адрываюцца. Пасля гэтага зганяюць усе ягады да аднаго краю чэка, дзе яе — чыстую і прамытую — вычэрпваюць для далейшай перапрацоўкі[31].

Журавіны ў гісторыі і культуры

правіць
 
Паштовая марка СССР
 

Заўвагі

правіць
  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Oxycoccus у базе даных Index Nominum Genericorum (ING) (англ.) (Праверана 27 мая 2009)
  4. а б в Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 92. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Напісанне Журавіны ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.450
  6. а б в г д е ё ж з Иллюстрированный определитель растений Ленинградской области / Под ред. А. Л. Буданцева и Г. П. Яковлева. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2006. — С. 178, 180—181. — 799 с. — 700 экз. — ISBN 5-87317-260-9.
  7. Thomas Gaskell Tutin, V. H. Heywood, N. A. Burges, D. H. Valentine, Stuart Max Walters, D. A. Webb. Flora Europaea. — Cambridge University Press, 1972. — Т. 3. — 399 с. — ISBN 052108489X. ISBN 978-0-521-08489-5 (англ.) Магчымы онлайн-пошук фразы «Vaccinium subgen. Oxycoccus» (Праверана 27 мая 2009)
  8. Vaccinium sect. Oxycoccus: інфармацыя на сайце GRIN (англ.) (Праверана 27 мая 2009)
  9. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1978. Т. 3
  10. Янкоўскі Ф. Беларуская мова. Мінск, Вышэйшая школа, 1978. С. 230—231
  11. Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4-х т.: Пер. с нем. = Russisches etymologisches Wörterbuch / Перевод и дополнения О. Н. Трубачёва. — 4-е изд., стереотип. — М.: Астрель — АСТ, 2004. — Т. 2. — 671 с. — ISBN 5170172311.
  12. Брукнер, 666
  13. Супрун, Булетин за съпост. изследване… 1976, 5, 78—79
  14. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  15. Махлаюк В. П. Буква К // Лекарственные растения в народной медицине. — Саратов: Приволж. кн. изд-во, 1993. — 542 с. — ISBN 5-7633-0743-7.
  16. Клюква // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (Праверана 27 мая 2009)
  17. Сербин А. Г. и др. Медицинская ботаника. Учебник для студентов вузов. — Харьков: Изд-во НФаУ: Золотые страницы, 2003. — С. 150. — 364 с. — ISBN 966-615-125-1.
  18. а б в Шипунов А. Б. Клюква // Биология: Школьная энциклопедия / Белякова Г. и др. — М.: БРЭ, 2004. — 990 с. — ISBN 5-85270-213-7.
  19. Паводле сайту GRIN (гл. раздзел Спасылкі).
  20. Ботаника. Энциклопедия «Все растения мира»: Пер. с англ. = Botanica / ред. Д. Григорьев и др. — М.: Könemann, 2006 (русское издание). — С. 84—85. — 1020 с. — ISBN 3-8331-1621-8.
  21. Кожевников Ю. П. Семейство вересковые… (гл. раздел Літаратура).
  22. Назва Журавіны балотныя згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  23. Губанов И. А. Определитель высших растений… (гл. раздзел Літаратура).
  24. Vaccinium microcarpum на сайце GRIN Архівавана 1 лістапада 2013. (англ.) (Праверана 27 красавіка 2009)
  25. Vaccinium subgen. Oxycoccoides на сайце Tropicos (англ.) (Праверана 27 мая 2009)
  26. Oxycoccoides на сайце Tropicos (англ.) (Праверана 27 мая 2009)
  27. Vaccinium erythrocarpum на сайте Plants For A Future (англ.) (Праверана 18 чэрвеня 2009)
  28. Курлович Т. В., к. биол. н. Биохимическая характеристика брусничных Архівавана 6 красавіка 2009. (руск.)
  29. Наша Страва - 2: Журавіны. «Пакаленне б/у» (6 студзеня 2011).
  30. Станислав Гетман.. Полезные свойства клюквы (руск.). stgetman.narod.ru. stgetman.narod.ru. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2012. Праверана 30 студзеня 2011.
  31. Черкасов А. Ф. Основы технологии и агротехники плантационного возделывания клюквы. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. (Праверана 27 мая 2009)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць