Вярховыя балоты

(Пасля перасылкі з Верхавыя балоты)

Вярхо́выя балоты[1], алігатрофныя балоты[1] — балоты з бедным мінеральным жыўленнем, якія знаходзяцца звычайна на водападзелах.

Вярховае балота ў Эстоніі.

Вярховыя балоты фарміруюцца ва ўмовах застойвання паверхневых вод у плоскіх паніжэннях водападзелаў, падасланых воданепранікальнымі пародамі. Жыўленне такіх балот вільгаццю звычайна адбываецца за кошт атмасферных ападкаў.

Беларусь

правіць

Найбольш пашыраны ў паўночнай частцы Беларусі — масівы Даўбенішкі, Весялоўскае, Стрэчна, Обаль-1 і інш. Складаюць 13,1 % плошчы ўсіх балот Беларусі. Паверхня іх у сярэдзіне пукатая, таму што торф у цэнтры балота назапашваецца больш інтэнсіўна, чым на перыферыі. Для вярховых балот характэрны алігатрофныя расліны, непатрабавальныя да зольных элементаў. Флора бедная: дрэвы — хвоя, лістоўніца; кусцікі — верас балотны, мірт, багун балотны, багноўка, журавіны, імшарніца, буякі; травы — шэйхцэрыя, падвей похвенны, марошка, чаротнік, расіца круглалістая; сфагнавыя імхі. Фаўна таксама бедная: воўк (летам), лось, глушэц, курапатка белая, шэры журавель.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць