Расіца круглалістая[1][2] — насякомаедная травяністая расліна; від роду Расіца (Drosera) сямейства Расіцавыя (Droseraceae). Залозістыя валасінкі лісця расіцы выдзяляюць ліпкую вадкасць для ўлоўлівання і ператраўлівання насякомых.
Расіца круглалістая, загардушка, расіца, расічка[3], загардушка[4][5][6], божая раса[7].
Расіца круглалістая — шматгадовая травяністая насякомаедныя расліна. Лісце распасцёртае па паверхні глебы, з доўгімі хвасткамі, сабрана ў прыкаранёвую разетку. Ліставыя пласцінкі круглявыя, у дыяметры да 2 см, шырыня крыху перавышае даўжыню. Лісце зверху і па баках асаджаны чырванаватымі залозістымі валасінкамі ў выглядзе галовак на доўгіх сцяблінках, якія дасягаюць у даўжыню 4—5 мм. Валасінкі выдзяляюць клейкую вадкасць у выглядзе бліскучых кропель. Кветаноснае сцябло адно, радзей 2—3, без лісця, выцягваецца да 25 см у вышыню. Кветкі дробныя, белыя, пяцічленныя, сабраныя ў доўгія завіткі. Песцік з трыма слупкамі. Цвіце ў чэрвені — жніўні, плады спеюць у канцы жніўня — верасні. Плод — падоўжана- авальная каробачка.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46—47. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924..
- ↑ Анненков Н. (руск.) (бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.
- Росянка круглолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)