Расіца
Расі́ца[2], расянка (Drosera) — род кветкавых раслін сямейства расіцавых.
Расіца | |||||||||||||||
Расіца круглалістая (Drosera rotundifolia) — тыпавы від[1] роду. Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Drosera L. | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьШматгадовыя насякомаедныя травы вышынёй да 25 см з паўзучым або клубнепадобным карэнішчам. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, доўгачаранковае, распасцёртае па зямлі. На верхнім баку і па краі пакрытае адчувальнымі валаскамі з чырвонай залозістай галоўкай, якая ўтрымлівае кроплю ліпкай вадкасці (здаецца, што на лісці раса, — адсюль назва). Калі насякомае трапляе на ліст, валаскі накрываюць яго і абвалакваюць сліззю. Адначасова ліст складваецца па цэнтры (стрымлівае насякомае) і выдзяляе стрававальныя ферменты. Пасля ператраўлівання насякомага ліст зноў раскрываецца. Кветкі дробныя, белыя, у негустых гронкападобных або мяцёлчатых суквеццях. Плод — каробачка.
Пашырэнне
правіцьКаля 100 відаў. Пашыраны ў трапічных і ўмераных паясах, пераважна ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. На Беларусі 4 віды — расіца даўгалістая (Drosera anglica), расіца прамежкавая (Drosera intermedia), расіца адваротна-яйцападобная (Drosera obovata) і расіца круглалістая (Drosera rotundifolia)[3], трапляюцца на балотах, асабліва сфагнавых.
Выкарыстанне
правіцьЛекавыя і фарбавальныя расліны.
Зноскі
- ↑ Entry for Drosera L. (англ.)(недаступная спасылка). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2013. Праверана 12 ліпеня 2013.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ База Растения Беларуси
Літаратура
правіць- Прохараў В. Расіца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).