Шэры журавель[1], Жораў[2] (Grus grus) — буйныя птушкі, якія жывуць у Еўропе і Азіі; адзін з двух відаў сямейства жураўліных, якія гняздяцца ў Еўропе, таксама адзін з чатырох відаў у свеце, якім, як лічыцца, не пагражае знікненне на ўзроўні віда. Папуляцыі ў асобных краінах занесены ў Чырвоную кнігу.

Шэры журавель
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Grus grus (Linnaeus, 1758)

Арэал
выява
  •   Гнездавы арэал

  •   Міграцыі

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176183
NCBI  40816
EOL  1049273
FW  105610

Апісанне

правіць
 
Шэры журавель у палёце

Буйная птушка, вышыня каля 115 см, размах крылаў 180—245 см; вага самца 5.1-6 кг, самкі 4.5-5.9 кг. Апярэнне большай часткі цела сінявата-шэрае, што дазваляе птушцы хавацца ад ворагаў сярод лясістай мясцовасці. Спіна і гузка крыху цямнейшыя, а крылы і чэрава больш светлыя. Заканчэння крылаў чорныя. Пярэдняя частка галавы, падбародак, верхняя частка шыі і уздзечка чорныя альбо цёмна-шэрыя. Патыліца сінявата-шэрая. Па баках галавы маецца белая шырокая паласа, якая пачынаюцца пад вачыма і далей адыходзячым ўніз уздоўж шыі. На макаўцы пёры амаль адсутнічаюць, а ўчастак голай скуры выглядае чырвонай шапачкай. Дзюба светлая. Ногі чорныя. У маладых жураўлёў пёры на галаве і шыі шэрыя з рудымі канчаткамі.

Распаўсюджанне

правіць
 
Шэры журавель на памятнай манеце НБРБ

Гняздуецца шэры журавель у паўночнай і заходняй Еўропе; на большай частцы тэрыторыі Расіі аж да басейна ракі Калымы і Забайкалля, Паўночнай Манголіі і Кітаі. Акрамя таго, невялікія ўчасткі гнездзішчаў заўважаныя ў Турцыі, на Алтаі і Тыбеце. Адсутнічае шэры журавель у раёнах тундры на поўначы і паўпустынь на поўдні. Узімку мігруе на поўдзень — у Іспанію, Францыю, Паўночную і Усходнюю Афрыку, Блізкі Усход, Індыю, а таксама паўднёвыя і ўсходнія раёны Кітая.

Гнездавы арэал займае большую частку лесатундравай, лясной і лесастэпавай зон Еўразіі і далёка выходзіць у стэпы і паўпустыні на сваёй паўднёвай мяжы ў Казахстане.

Гняздуецца галоўным чынам у балоцістай мясцовасці: вярховыя і нізінныя балоты, акружаных лесам, у зарослых асакой або чаротам лугах, у забалочаных поймах рэк. Аддаюць перавагу вялікім ізаляваным забалочаным тэрыторыям, але ў выпадку недахопу такіх месцаў могуць уладкавацца на невялікіх участках паблізу ад сельскагаспадарчых угоддзяў. Для зімоўкі выбіраюць узвышша, густа пакрытае травяністай расліннасцю; часта селяцца паблізу ад сельскагаспадарчых угоддзяў і пашы.

Біялагічныя асаблівасці

правіць

Спосаб жыцця

правіць
 
Шэры журавель

Пералётныя птушкі. У Беларусь прылятаюць часцей за ўсё ў сярэдзіне красавіка. У гэты перыяд адбываюцца шлюбныя гульні (жураўліныя танцы) і птушкі займаюць гнездавыя ўчасткі. Аб наяўнасці птушак у пэўнай мясцовасці можна меркаваць па далёка чутных трубных крыках жураўлёў.

Як і іншыя віды жураўлёў, шэры журавель пачынае свой палёт з разбегу, як правіла, па ветры, хутка паскараючыся і раскрываючы крылы перад узлётам. Ляціць плаўна, робячы рухі крыламі ў пэўным рытме, нетаропка апускаючы іх уніз і рэзка падымаючы ўверх. Падобна буслам і гусакам, але ў адрозненне ад чапель, у палёце трымае галаву выцягнутай. Ногі выцягнутыя назад, аднак у халоднае надвор’е могуць быць падціснуты.

У другой палове жніўня жураўлі мясцовай папуляцыі збіраюцца ў чароды ў пастаянных месцах адпачынку і кармлення.

Харчаванне

правіць

Шэрыя жураўлі ўсяедныя: сілкуюцца рознымі часткамі раслін (клубнямі, сцебламі, лісцем, ягадамі, жалудамі), бесхрыбтовымі жывёламі (насякомымі і чарвякамі), а таксама невялікімі пазваночнымі, такімі як змеямі, рыбай і грызунамі. Харчаванне шмат у чым залежыць ад наяўнасці таго ці іншага прадукту на пэўнай мясцовасці. Калі паблізу маюцца засеяныя збожжам поля, то журавель будзе спрабаваць пракарміцца зернем, пры гэтым часам ствараючы пагрозу ўраджаю.

Шлюбныя паводзіны

правіць
 
Яйка Grus grus

У пачатку шлюбнага сезону шэрыя жураўлі пакрываюць свае пёры глеем і брудам, што робіць іх значна менш прыкметнымі падчас наседжвання і вывядзення птушанят — такія паводзіны дапамагае ім хавацца ад драпежнікаў[4].

Гнёзды будуе на мохавых купінах, на ўзвышэннях сярод трысняговых зараснікаў, на багнах, часам паблізу ад гнёздаў іншых буйных птушак, напрыклад змеяеда і выкарыстоўвае па некалькі гадоў запар. Гнёзды — пляцоўкі дыяметрам 70-100 см, складзеныя з сухіх галінак сасны, бярозы, вольхі, вярбы, багуну, асакі, трыснягу, падвею. Вышыня гнязда 9-50 см, дыяметр латака каля 70 см. У кладцы 2-3 яйкі. У канцы ліпеня маладыя жураўлі ўжо лётаюць.

Пагрозы і ахова

правіць
 
Шэры журавель на паштовай марцы Украіны

Папуляцыя ў Еўропе ацэньваецца ў 74—110 тыс. пар[5], у Беларусі — ў 800—1500 пар і каля 1000 адзінокіх асобін. Колькасць шэрага жураўля павольна скарачаецца. Асноўнай прычынай змяншэння колькасці шэрага жураўля лічыцца памяншэнне плошчы тэрыторый, прыдатных для гнездзішчаў. Асабліва востра гэтая праблема стаіць у Еўропе, еўрапейскай часткі Расіі і Сярэдняй Азіі, дзе асушваць і высыхаюць балоты. Не спрыяе птушцы і пашыранае выкарыстанне пестыцыдаў. З 1990 гг. адбываецца, магчыма, некаторы рост колькасці папуляцыі ў Беларусі.

Хоць шэры журавель у цяперашні час не знаходзіцца пад пагрозай знікнення, у многіх краінах ўнутранае заканадаўства забараніла паляванне на гэтых птушак. У Германіі, Ізраілі і Эфіопіі распаўсюджваннем жураўлёў незадаволеныя фермеры, чые пасевы знішчаюцца гэтымі птушкамі; Міжнародны фонд аховы жураўлёў  (англ.) спрабуе вырашыць гэтае пытанне. Шэры журавель уключаны ў спіс CITES  (руск.) Міжнароднага саюза аховы прыроды як від, продаж або транспарціроўка якога праз межы дзяржаў забароненая без спецыяльнага дазволу.

Шэры журавель уключаны ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Украіны  (руск.), Польшчы, Літвы, Латвіі.

У культуры

правіць

У беларускай літаратуры і народнай творчасці часта выкарыстоўваецца вобраз жураўля. Беларуская паэтэса Цётка (Алаіза Пашкевіч) уключыла ў сваю хрэстаматыю «Першае чытанне для дзетак беларусаў» (1906) народную казку «Журавель і чапля». Па матывах гэтай казкі аднаіменны лірічны верш стварыў Народны паэт Беларусі Максім Танк. У першым зборніку вершаў Якуба Коласа «Песні жальбы»[6] выйшаў верш «Адлёт жураўлёў»[7]. Аднаіменны верш мае Мікола Аўрамчык. Паэтэса Яўгенія Янішчыц напісла верш «Жораў і сініца».

У гонар гэтага віду птушак названы астэроід 8761 Крэйн  (укр.).

Зноскі

  1. Напісанне Шэры журавель ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.451
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Grus cinerea
  3. Запіс ад 17 кастрычніка 2011 года ў ЦЛДПБЗ  (руск.)
  4. NPWRC: The Cranes
  5. BirdLife International. Birds in Europe: population estimates, trends and conservation status. — Cambridge, UK: BirdLife International, 2004. — 374 pp. (BirdLife Conservation Series No. 12).
  6. nlb.by Архівавана 3 ліпеня 2017.
  7. Адлёт жураўлёў

Літаратура

правіць
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Фесенко Г.В. Журавель сірий // Червона книга України. Тваринний світ / За ред. І. А. Акімова. — К.: Глобалконсалтинг. — С. 442. — ISBN 978-966-7059-0-7.
  • Фауна Украины  (укр.). Т. 4. Птахи. Загальна характеристика птахів. Курині. Голуби. Рябки. Пастушки. Журавлі. Дрофи. Кулики. Мартини / О. Б. Кістяківський  (укр.). — К: Вид-во АН УРСР, 1957. — 432 с.
  • Johnsgard PA. 1983. Cranes of the world. Bloomington: Indiana University Press.

Спасылкі

правіць
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)