Мпонгвэ — народ групы банту ў Габоне (сярэдняе і ніжняе цячэнне ракі Агавэ) і памежных раёнах Экватарыяльнай Гвінеі. Колькасць разам з роднаснымі гарун, аджумба, галоа, нкомі, эненгэ і інш. 175 тыс.чалавек, у тым ліку 170 тыс.чалавек у Габоне. Адносяцца да негрскай расы вялікай негроіднай расы. Гавораць на мове мпонгвэ (магчыма, дыялект мовы м’енэ). Частка мпонгвэ — каталікі, большасць прытрымліваецца традыцыйных вераванняў.

Традыцыйныя заняткі — ручное земляробства (маніёк, ямс, проса), паляванне, на ўзбярэжжы — рыбалоўства, пасярэдніцкі гандаль. Большасць сучасных мпонгвэ жыве ў гарадах, працуе на лесанарыхтоўках і ў прамысловасці, у дзяржаўным апараце, сферы бізнеса. Традыцыйнае адзенне выцеснена еўрапейскім. Традыцыйныя вераванні — культ продкаў, анімізм. Мастацтва вырабу культавых масак, асабліва пахавальных.

Літаратура правіць

  • Народы мира — М., «Советская энциклопедия», 1988. — С. 314.