Мсціслаў Адамавіч Камінскі
Мсціслаў Адамавіч Камінскі (28 красавіка 1839, фальварак Радзецк, Вількамірскі павет, Віленская губерня — 12 лістапада 1868) — беларускі этнограф, фалькларыст і публіцыст.
Мсціслаў Адамавіч Камінскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1839 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лістапада 1868 (29 гадоў) |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | этнограф, фалькларыст, публіцыст |
У 1860—1862 вучыўся ў Варшаўскай медыка-хірургічнай акадэміі. Супрацоўнічаў у газеце «Вілейскі веснік», часопісах «Ілюстраваны штотыднёвік», «Калоссе», «Варшаўская бібліятэка». Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру беларускага, літоўскага і польскага народаў. У артыкулах «Дзяды», «Некалькі словаў пра звычаі народу ў Мінскай губерні» падаў цікавыя звесткі пра побыт, абрады, звычаі, адзенне і фальклор беларусаў.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.