Муа Марцінсан, сапр. Хельга Марыя Свартс, часам пішацца як Сварц (2 лістапада 1890 — 5 чэрвеня 1964) — шведская пісьменніца, адзіная за наібольш вядомых аўтараў пралетарскай літаратуры. Яе жаданне было змяніць грамадства сваімі творамі і адлюстраваць умовы рабочага класа, а таксама асобаснае развіццё жанчын. Яе працы былі прысвечаны мацярынству, каханню, беднасці, палітыцы, рэлігіі, урбанізацыі і цяжкім умовам жыцця жанчын працоўнага класа.

Муа Марцінсан
шведск.: Moa Martinson
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Хельга Марыя Сварц
Дата нараджэння 2 лістапада 1890(1890-11-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 жніўня 1964(1964-08-05)[1] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Хары Эдмунд Марцінсан
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка
Кірунак пралетарская літаратура[d]
Жанр пралетарская літаратура[d]
Мова твораў шведская
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Бібліяграфія правіць

  • Pigmamma («Маці пакаёўка»), серыя творў (1928—29)
  • Kvinnor och äppelträd («Жанчыны і яблыні»), раман (1933)
  • Sallys söner («Сыны Салі»), раман (1934)
  • Rågvakt («Rye Guard»), раман (1935)
  • Mor gifter sig («Мая маці выходзіць замуж»), раман, частка аўтабіяграфічнай трылогіі Міа (1936)
  • Drottning Grågyllen («Каралева Грэйголд»), гістарычны раман (1937)
  • Motsols («Counterclockwise»), вершы (1937)
  • Kyrkbröllop («Вянчанне»), раман, частка аўтабіяграфічнай трылогіі (1938)
  • Kungens rosor («Ружы Караля»), частка аўтабіяграфічнай трылогіі Міа (1939)
  • Vägen under stjärnorna («Дарога пад зоркамі»), гістарычны раман (1940)
  • Brandliljor ("Вогненныя лілеі), гістарычны раман (1941)
  • Armén vid horisonten («Армія на гарызонце»), нарысы і апавяданні (1942)
  • Den osynliga älskaren («Нябачны палюбоўнік»), серыя Бэці (1943)
  • Bakom svenskvallen («За шведскай сцяной»), успаміны (1944)
  • Kärlek mellan krigen («Каханне паміж войнамі»), успаміны (1947)
  • Livets fest («Свята Жыцця»), гістарычны раман (1949)
  • Jag möter en diktare («Я сустракаю паэта»), успаміны (1950)
  • Du är den enda («Ты адзіны»), серыя Бэці (1952)
  • Kvinnorna på Kummelsjö («Жанчыны ў Кумельшо»), гістарычны раман (1955)
  • Klockor vid sidenvägen («Званы на Шаўковым шляху»), серыя Бэці (1957)
  • Hemligheten («Сакрэт»), серыя Бэці (1959)

Адаптацыі правіць

Фільмы

  • (1974) Rågvakt, фільм для тэлебачання, заснаваны на рамане з такой жа назвай, рэжысёр Гёран Бохман (Göran Bohman), у галоўнай ролі Крысціна Эверс (Christina Evers).
  • (1986) Moa, біяграфічны фільм, рэжысёр — Андэрс Валгрэн (Anders Wahlgren), у галоўнай ролі Ганіла Найроос (Gunilla Nyroos).

Тэлесерыялы

Беларускія пераклады правіць

  • Мама выходзіць замуж: Раман / Пер. з швед. В. Рабкевіча. — Мн. : Мастац.літ., 1988. — 382с. — (Бібліятэка замежнай прозы).

Зноскі