Музей гісторыі каньяку


Музей гісторыі каньяку — заснаваны ў 2007 г. Будынак пабудаваны ў шаранцкім стылі. Адзіны ў Расіі.

Музей гісторыі каньяка
Заснаваны 2007
Месцазнаходжанне Масква, Ленінградская шаша, 67, тэрыторыя Маскоўскага вінна-каньячнага завода "КІН"
Праезд метро «Рачны вакзал»,
далей аўтобусам №851, №199 ці маршрутным таксі №105
да прыпынку «Канал імя Масквы».
cognacmuseum.ru

Музей размешчаны на тэрыторыі Маскоўскага вінна-каньячнага завода «КіН». Усярэдзіне на двух паверхах знаходзіцца ўвесь доўгі шлях нараджэння каньяку ад вінаграднай лазы да спелага, вытрыманага ў дубовых бочках «лікёру багоў», як зваў каньяк пісьменнік Віктор Гюго. Па сканчэнні экскурсіі наведнікі могуць пазнаёміцца з мастацтвам дэгустацыі каньяку, навучыцца адрозніваць адценні густу і водару маладых і вытрыманых каньякоў, слушна падаваць і спалучаць каньяк з гастранамічнымі стравамі.

У музеі пададзена мноства экспанатаў, якія даюць поўнае ўяўленне пра працэс вытворчасці каньяку: каньячнае сховішча, адзіны ў Расіі сапраўдны французскі перагонны куб — аламбік. Апроч прылад у музеі ёсць рэдкія прадметы побыту і інтэр'ера: посуд і кнігі, буфет, падлогавы гадзіннік з арэхавага дрэва, стрэлкі якіх паказваюць час акругі Каньяк у Францыі.

Экспанаты датаваны канцом XIX ─ пачаткам XX стагоддзя.