Музей карабля Ваза

Музей карабля Ва́за, таксама Музей карабля Ва́са (шведск.: Vasamuseet) — музей у сталіцы Швецыі Стакгольме, які змяшчае карабель XVII стагоддзя Ваза. Размешчаны на востраве Юргордэн. Заснаваны 15 чэрвеня 1990 года і ўваходзіць у групу Дзяржаўных марскіх музеяў Швецыі.

Музей карабля Ваза
Vasamuseet

Фасад музея карабля Ваза з поўначы
Заснаваны 15 чэрвеня 1990
Адкрыты 15 чэрвеня 1990
Месцазнаходжанне Стакгольм
Наведвальнікі
  • 1 220 429 чал. (2014)[1]
Адрас Galärvarvsvägen 14
Дырэктар Ліса Монсан
vasamuseet.se (шведск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1625 годзе кароль Швецыі Густаў II Адольф загадаў пабудаваць для свайго флоту новы, моцны карабель, які мусіў стаць яго флагманам. У 1627 годзе будаўніцтва 64-гарматнага карабля Vasa, названага ў гонар каралеўскай дынастыі Ваза, было завершана, а 10 жніўня 1628 года карабель адправіўся ў свой першы рэйс. Але ўжо праз прыкладна 1 000 м ён патануў.

25 жніўня 1956 года шведскі гісторык-аматар Андэрс Франсен адшукаў затанулы карабель у раёне Бекгольмскага дока[2]. У 1961 годзе Ваза быў падняты з вады і размешчаны ў часова прыстасаваным для гэтага будынку. У 1986 годзе пачалося будаўніцтва сучаснага будынка музея, які быў урачыста адкрыты 15 чэрвеня 1990 года. У 2013 годзе музей быў перабудаваны і пашыраны.

Наведвальнікі правіць

Музей карабля Ваза з’яўляецца адным з найбольш папулярных турыстычных атракцыёнаў Швецыі. У 2014 годзе яго наведалі 1 220 000 турыстаў, што ставіць яго на другое месца паводле папулярнасці пасля Скансена[3].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. http://www.sverigesmuseer.se/wp/wp-content/uploads/2015/01/besok-2014_bilaga.pdf Праверана 8 лютага 2015.
  2. KTH hyllar Vasas upptäckare (паўн.-саам.)
  3. Landets museer lockar fler besökare Архівавана 2 кастрычніка 2015. (паўн.-саам.)

Спасылкі правіць