Музей партызанскай славы

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Музей партызанскай славы. Створаны ў 1971 годзе ва ўрочышчы Хаваншчына (за 3 км на поўдзень ад в. Корачын) Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці, дзе ў 19431944 гадах у Другой сусветнай вайне базіраваліся Брэсцкія падпольныя абкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, штаб Брэсцкага партызансага злучэння, і друкарня падпольнай газеты «Зара»; філіял Брэсцкага краязнаўчага музея. 960 адзінак асноўнага фонду (1999). Уключае 4 драўляныя домікі, 2 зямлянкі, калодзеж, «Лясную школу». У ломіках экспанаты пра дзейнасць падпольных абкомаў, штаба партызанскага злучэння, барацьбу моладзі супраць нямецкіх акупацыйных улад, работу рэдакцыі газеты, партызанскага шпіталя і інш.

Музей партызанскай славы
Заснаваны 1971
Месцазнаходжанне Урочышча Хаваншчына (Брэсцкая вобласць)

Літаратура

правіць
  • Музей партызанскай славы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 12 — 13.