Мундыбаш[2] (руск.: Мундыба́ш) — пасёлак гарадскога тыпу ў Таштагольскім раёне Кемераўскай вобласці Расіі. Названы ад ракі Мундыбаш. Узнік на месцы шорскага улуса ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі. У 1929 годзе тут пачалося будаўніцтва фабрыкі і падвеснай ліннай дарогі, якая звязала Мундыбаш з Тэльбескім радовішчам жалезнай руды. У 1934 годзе пераўтвораны ў пасёлак гарадскога тыпу.

Пасёлак гарадскога тыпу
Мундыбаш
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1932
Першая згадка
1932
Вышыня цэнтра
337 м
Насельніцтва
  • 4 188 чал. (2021)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
652900
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Мундыбаш на карце Расіі ±
Мундыбаш (Расія)
Мундыбаш
Мундыбаш (Кемераўская вобласць)
Мундыбаш

У 1941 годзе станцыя Мундыбаш называлася Тэльбес.

Зноскі

  1. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Кемераўскай вобласці