Мураран
Мураран[2] — горад у Японіі, знаходзіцца ў акрузе Ібуры прэфектуры Хакайда. Плошча горада — 80,65 км², насельніцтва — 90 394 чалавека (30 чэрвеня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 1.120,82 чал./км². Мураран — горад-порт, які спецыялізаваўся на вывазе вугалю з каменнавугальнага басейна Ісікары. Пачынаючы з эпохі Мэйдзі асноўную частку прамысловасці займае вытворчасць сталі. У сучасным горадзе таксама развіты чорная металургія, суднабудаванне, нафтаперапрацоўчая і цэментная прамысловасць.
| ||||||||||||||||||||
Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць
- Сёдзі Дзё — японскі футбаліст
- Юдзі Кісіёку — японскі футбаліст
- Міцугу Номура — японскі футбаліст
Зноскі
- ↑ 住民基本台帳人口・世帯数 | 総合政策部情報統計局統計課 Праверана 20 кастрычніка 2019.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн. — карта Японіі