Мустафа Джэмілеў

крымскататарскі, украінскі палітык, дысідэнт

Мустафа́ Джэмі́леў (крымскатат.: Mustafa Cemilev), поўнае імя Мустафа́ Абдульджэмі́льаглу́ Джэмі́леў (Кырымаглу́) (крымскатат.: Mustafa Abdülcemil oğlu Cemilev (Qırımoğlu); нар. 13 лістапада 1943, сяло Ай-Серэз, Крым) — палітычны і грамадскі дзеяч СССР і Украіны крымскататарскага паходжання, адзін з кіраўнікоў крымскататарскага нацыянальнага руху, праваабаронца, удзельнік дысідэнцкага руху, палітычны зняволены, народны дэпутат Украіны ад фракцыі партыі Еўрапейская Салідарнасць, з 20 жніўня 2014 года да 18 мая 2019 года Упаўнаважаны Прэзідэнта Украіны па справах крымскататарскага народа.

Мустафа Джэмілеў
Mustafa Cemilev
Сцяг1-ы Кіраўнік Меджліса крымскататарскага народа
6 чэрвеня 1991 — 26 кастрычніка 2013
Папярэднік Пасада заснавана
Пераемнік Рэфат Чубараў
Сцяг1-ы Упаўнаважаны Прэзідэнта Украіны па справах крымскататарскага народа
20 жніўня 2014 — 18 мая 2019
Прэзідэнт Пётр Парашэнка
Папярэднік Пасада заснавана
Пераемнік Пасада вакантная
Нараджэнне 13 лістапада 1943(1943-11-13) (80 гадоў)
Бацька Абдульджэміль Мустафаеў
Маці Махфурэ
Жонка Сафінар
Дзеці дачка і 2 сыны
Нацыянальнасць крымскі татарын
Веравызнанне Іслам
Партыя беспартыйны
Член у
Прафесія Палітык
Дзейнасць дысідэнт, праваабаронца, адзін з кіраўнікоў крымскататарскага нацыянальнага руху
Узнагароды
Order of Liberty Order of Prince Yaroslav the Wise, 4th class ордэн «За заслугі перад Літвой» ордэн Рэспублікі

прэмія Нансена[d] (1998)

Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны

ордэн «За інтелектуальную адвагу»[d] (2007)

прэмія «Святло справядлівасці»[d] (2011)

ганаровы доктар[d] (9 мая 2014)

ганаровы доктар[d] (12 снежня 2014)

ганаровы доктар[d] (10 мая 1996)

прэмія Салідарнасці[d] (3 чэрвеня 2014)

прэмія Віктара Голанца[d] (2005)

ганаровы доктар[d] (12 красавіка 2016)

Імянная агнястрэльная зброя
People's Hero of Ukraine
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

За свае палітычныя погляды Джэмілеў быў выключаны з ВНУ і сем разоў быў асуджаны. Агулам ён правёў пятнаццаць гадоў у месцах пазбаўлення волі: быў зняволены ў 1966—1967, 1969—1972, 1974—1975, 1975—1976, 1983—1986 гадах і ў 1979—1982 гадах быў у выгнанні ў Якуціі. Сусветна вядомы праваабаронца, адзін з заснавальнікаў і член Ініцыятыўнай групы па абароне праў чалавека ў СССР. Пасля абвяшчэння незалежнасці Украіны Джэмілеў стаў актыўным удзельнікам палітычнага жыцця краіны. З 1998 года Народны дэпутат Украіны III, IV, V, VI, VII, VIII і IX скліканняў, аўтар некалькіх дзесяткаў законапраектаў, былы кіраўнік Меджліса крымскататарскага народа (1991—2013), член камітэта Вярхоўнай Рады Украіны з пытанняў праў чалавека, нацыянальных меншасцей і міжнацыянальных адносін (з 1998 года), кіраўнік падкамітэта з пытанняў дэпартаваных народаў, нацыянальных меншасцей і ахвяр палітычных рэпрэсій (2 верасня 2003 года — 15 чэрвеня 2007 года), кіраўнік падкамітэта з пытанняў этнапалітыкі, правоў карэнных народаў і нацыянальных меншасцей Украіны, ахвяр палітычных рэпрэсій (са снежня 2012 года). Падчас Крымскага крызісу Джэмілеў займаў пазіцыю непарушнасці межаў Украіны і не прызнаў рэферэндум.

Кавалер ордэна князя Яраслава Мудрага IV і V ступеняў, ордэна «За інтэлектуальную адвагу» і ордэна Турэцкай Рэспублікі, лаўрэат ганаровых грамат Вярхоўнай Рады Украіны і Кабінета Міністраў Украіны, лаўрэат прэміі: імя Фрыцьёфа Нансена ўпраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, імя Піліпа Орліка «За дэмакратызацыю украінскага грамадства», «Святло справядлівасці» і «Салідарнасці», уладальнік «Крыжа Салідарнасці Барацьбы». Ён з’яўляецца ганаровым доктарам права Сельджуцкага ўніверсітэта і Вышэйшага тэхналагічнага інстытута, ганаровы доктар у галіне міжнародных адносін Чанакаленскага ўніверсітэта імя Васемнаццатага сакавіка[en], ганаровы грамадзянін турэцкіх гарадоў Кастамону і Кырыкале.