Мухарэм Інджэ (нар. 4 мая 1964) — турэцкі палітык-кемаліст.

Мухарэм Інджэ
турэцк.: Muharrem İnce
Старшыня парламенцкай групы Рэспубліканскай Народнай партыі Турцыі
1 чэрвеня 2010 — 18 жніўня 2014
Пераемнік Левент Гёк
Член Вялікага нацыянальнага сходу
з 19 лістапада 2002
Нараджэнне 4 мая 1964(1964-05-04)[1] (59 гадоў)
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, пісьменнік
Сайт muharremince.com.tr (тур.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў паселішчы Элмалык, размешчаным у Ялаве, у сям'і Шэрыфа і Зекіе Інджэ. Продкі яго бацькі родам з Фесалонікаў, маці — з чарнаморскага ўзбярэжжа Анатоліі. Мухарэм Інджэ скончыў універсітэт Балыкесіра, затым працаваў выкладчыкам фізікі.

Інджэ вядомы як адзін з самых лютых крытыкаў прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана і партыі справядлівасці і развіцця. Запісы прамоў Мухарэма Інджэ набылі вялікую папулярнасць у інтэрнэце[3].

У 2010 годзе Інджэ быў абраны адным з старшыняў парламенцкай групы рэспубліканскай народнай партыі Турцыі, набраўшы 58 галасоў. Пераабіраўся на гэту пасаду ў 2011 і 2013 гадах[4][5][6]. Таксама з'яўляецца прэзідэнтам Асацыяцыі ататюркистской думкі.

Кандыдат у прэзідэнты Турцыі ад НРП на выбарах 2018 года.

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, адно дзіця[7].

Зноскі