Мхініцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Мхі́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Халмы.

Мхініцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Краснапольскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Халмы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 723
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Краснапольскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мхінічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Краснапольскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Выдранскага сельсавета[1]. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сабалёўскага сельсавета і частка скасаванага Пачапоўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Буглаі, Глыбаў, Казелле, Новае Жыццё, Раманькі, Цівіцкае, Халмы і Ячная Буда)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 34 населеныя пункты[3]. 20 снежня 1982 года з часткі сельсавета зноў утвораны Сабалёўскі сельсавет (у складзе 16 населеных пунктаў: вёскі Аўчынец, Баравая, Беразуга, Выдранка, Горкі, Дуброўка, Завадок, Марынаполле, Пятровічы, Сабалі, Старая Буда, Топкае і пасёлкі Гарадок, Ляды, Струменск і Чэрня)[4]. У снежні 1986 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Халмы. 31 студзеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сабалёўскага сельсавета. У 1997 годзе скасавана вёска Мхінічы.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1022 чалавекі[5], з іх 99,8 % — беларусы[6]; паводле перапісу 2019 года — 723 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 179. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 снежня 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 3 (1737).
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.